Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

увагаю падлічываць свае народные скарбы, капіталы і маетнасьці. Зьявіліся гандлёвые палаты і эканамічные місыі ӯ размаітых народаӯ.

У пазьнейшые часы фэдэралізуецца штукарства, фэдэралізуецца і навука, шукаючы для сваей творчасьці і працы грунту ӯ мяйсцовым і нацыянальным жыцьці. Паміж іншымі навукамі пачала сваю фэдэралізацыю і гісторыя. У шырокіх колах грамадзянства пайшоӯ вялікі спрос на гісторыі асобных народаӯ, якіе да апошніх часаӯ і за народы ня лічыліся. Агульные курсы перасталі здаволіваць чалавека, бо ён не знаходзіӯ там таго, што датычыць жыцьця асобных народаӯ. Падняӯся спрос і на гісторыю нашай бацькаӯшчыны Беларусі.

Цяжкую працу будзе зараз несьці той, хто задасцца мэтай працаваць над гісторыей асобнага народу, напрыклад, беларусаӯ. Вайна зруйнавала край. „Эвакуацыі“ на захад і на ӯсход зьнішчылі край ня толькі ӯ эканамічным, але і ӯ навукова-культурным сэнсе. Няма гістарычных матар’ялаӯ, няма падручнікаӯ. Рэвалюцыйны гураган не дае магчымасьці працаваць спакойна, об’ектыӯна. Апроч таго, ня звыклі мы да працы над чымсь невялікім, дробным. Мы прызвычаіліся лёгка глядзець на дробнае і не даваць яму цаны, а часам мы і зусім дробнага ня бачым.

Цяпер трэба пісаць і працаваць іначай. Мы павінны згары спусьціцца ӯніз, каб тут унізе, а не з вышыні птушага лёту рабіць нашу працу. Калі чалавек з вышыні птушага лёту глядзіць уніз, усё здаецца яму гладкім, роӯным і простым. Ён бачыць толькі плян і ня можа шчыльна прыглядзецца да асабістасьцей размаітакалёрнага малюнку. Каб знаць дэталі малюнку, трэба спусьціцца ӯніз.

Узяӯшы ӯ рукі ясны ліхтарнічак, павінны мы крок за крокам абыйсьці мінулае нашай бацькаӯшчыны. А ні адзін куточак нашаго мнагапакутнага