Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця ня можа і не павінен астацца бяз нашага абгляду. І калі ӯсе нават найцямнейшые куточкі жыцьця кожнага народу будуць вядомы, тагды толькі магчыма будзе ӯзяць крыльля вольнай птушкі, падняцца ӯверх і адтуль з вышыні паглядзець на жыцьце ӯсіх народаӯ. Такі пагляд з вышыні дадасьць да нашага малюнку агульны плян жыцьця.

Але раней трэба ӯзяцца за чорную працу. Ужо прыйшоӯ гэты час працы, час індукцыйнай будоӯлі. Над крыжамі бацькоӯ падымаецца новая, маладая Беларусь. Цяжкай працай, белай, чыстай душою бярэ яна мейсцо сярод братоӯ сваіх, другіх славянскіх народаӯ.

«Годзе ӯ полі, ӯ лясох ты, старонка, і так
Сіратой начавала забытаю!
Годзе выпіӯ крыві з сэрца крыӯды чарвяк,
Вецер косьці тачыӯ непакрытые!
Падымайся з нізін, сакаліна сямья,
Над крыжамі бацькоӯ, над курганамі!
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між славянамі!».

(Янка Купала).