ведаем агульнарускай гісторыі, бо толькі тагды магчыма знаць агульнае, калі мы ведаем дробнае, асабістае, прыватнае. У гісторыі, так сама як і ӯ другіх навуках, павінна ісьці не ад агульнага да асабістага, а наадварот.
Здавалася, моцна стаіць залезны кумір самаӯладзтва, моцна трымае ӯ магутных руках культурную, этнаграфічную, геаграфічную і політыка-соцыяльную размаітасьць. Але прабіӯ час, і рухнуӯ кумір, бо ня было ӯ яго апоры, бо былі ӯ яго, як у таго біблейскага куміра, гліняные ногі. Калі ӯпаӯ кумір, то ӯвесь абшар Расіі засыпаӯ ён сваімі руінамі і драбязгамі. Паднялася вялікая цемра ад густога пылу. І здавалася нам, што нічога няма ӯкола нас, апроч гэтай цемры і пылу. Але аблёгся пыл, зьнікла цемра, і пачалі мы аглядацца навакола. Пад нагамі нашымі, сярод руін і драбязгаӯ ӯжо пачалі выбівацца з пладавітай глебы чалавечага жыцьця новые, чуць прыметные расьліны. Сярод гэтых новых расьлін асабліва хутка пачалі падымацца ӯгару расьліны фэдэралізму, іначай кажучы, расьліны індывідуалізму і індукцыйнай творчасьці.
Пачалося на могілках новае жыцьце. У нашые часы мы бачым, як усё навакола нас фэдэралізуецца.
Найперш ад усяго пачалася, фэдэралізацыя ӯ політычным будаӯніцтве. Замест ядынай і непадзельнай Расійскай імпэрыі мы бачым шмат новых політычных арганізмаӯ. У цяжкіх муках творчасьці нараджаюцца на сьвет дзяржавы прыгняцёных невялікіх, нават маленькіх нардаӯ. Урэшце, і Беларусь наша пабачыла ӯ векавечным сьне сваё дзяржаӯнае мінулае, загаварыла аб сваіх чалавечых правох і пачала сярод рэвалюцыйнага і ваеннага гурагану будаваць сваю дзяржаӯнасьць.
За політыкай пайшло фэдэралізавацца і эканамічнае жыцьце. Кожная старана пачала з вялікаю