Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

Нам усім добра вядомы той соцыяльна-політычны уклад жыцьця, які быӯ пад цяжкаю рукою самаӯладзтва у ва ӯсей Расіі і ӯ нас на Беларусі. Змагаючысь з усім тым, што было жывым, карысным для народу, самаӯладзтва змагалася і з усім тым, што мела на сабе адзнакі мейсцовага ці нацыянальнага напрамку. Усё вялікае, агульнае ставілася замест дробнага мейсцовага і нацыянальнага. Панавала ідэя імпэрыялізму. Афіцыяльна істнавала політычна і культурна толькі ядыная і непадзельная Расія, якая ведала і падтрымывала ядыную і непадзельную гісторыю, агульна-рускую гісторыю. Такая гісторыя чыталася і выкладалася ӯ ва ӯсіх школах імпэрыі, і яе вучылі ӯсе народы імпэрыі, на якой-бы мове яны ні размаӯлялі, да якой-бы нацыянальнасьці яны ні належалі. На гэтай агульнарускай гісторыі адукаваліся і мы — беларусы.

У часы імпэрыі не зварачалася увагі на тое, што з культурнага пагляду ніколі ня было цэльнай ядынай Расіі. Было зьневажана тое, што гэтая політычна-ядыная Расія лічыць у сваім складзе 140 народаӯ; што прырода Расіі сьпявае размаітые сьпевы і фармуе асобные этнаграфічные твары народаӯ; што падданые ядынай імпэрыі размаӯляюць размаітымі мовамі і маюць кожны сваё мінулае, на каторым будуецца будучына.

І што-ж зрабілася? Зрабілася тое, што і павінна было зрабіцца. Мы ніколі ня ведалі і цяпер ня