Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бок меншага праціӯленьня. Спаткаӯшыся з полацкімі славянамі ӯжо на славянскай тэррыторыі, літвіны аказаліся з політычна-організацыйнага боку мацнейшымі і пачалі творчую працу ӯ Полаччыне. Так пачаӯся пэрыод супольнага жыцьця ӯ адным гаспадарстве літвіноӯ і Полацкай Русі, пэрыод літоӯска-беларускага гаспадарства.



Будаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы ў ХІІІ сталецьці.

У другой чвэрці ХІІІ-га сталецьця, каля часу злученьня двох нямецкіх ордэнаў, летапісы часта пачынаюць гаварыць аб адным з літоўскіх кунігасаў Мендаўзе. Яго яны называюць заможняйшым ад ўсіх літвінскіх князёў. Пад 1236-м годам у Валынскім летапісе Мендаўг ужо лічыцца як-бы галавою і прадстаўнікам Літвы. Ліўземская кроніка пад 1244 годам, апісваючы адзін з наскокаў літвіноў на лівонскіх крыжакоў, гаворыць, што зямлю літвінскую пусташыла літоўскае войско ў 30 тысячаў чалавек і што на чале яго стаяў Мендаўг, «магутны кароль літоўскі». Гэтые зьвесткі летапісаў і кронікаў трэба разумець так, што Мендаўг быў проста старшым над кунігасамі і меў пяршынство ў ваяўніцкіх справах. Малодшые князі яшчэ ня згубілі сваей незалежнасьці, і часта мы бачым, што яны вядуць сваю асабістую політыку. Так, напрыклад, у 1246-м годзе, ня гледзячы на тое, што паміж Валыньню і Мендаўгам была згода, йшла вялікая бойка паміж валынскім князем і адным з літоўскіх князёў на імя Айшвна. І гатая бойка не пашкодзіла згодзе паміж Валыньню і Мендаўгам.

З 1248-га году кірунак улады Мендаўга мяняецца. Ен ужо не здаволіваецца пасадай першага князя паміж незалежнымі літоўскімі князямі, а пражэцца быць поўным гаспадаром Літвы, Дзеля гэтай мэты ён вядзе барацьбу з тымі князямі, каторые хочуць захаваць сваю незалежнасьць. Барацьба была крывавая. Мендаўга не прыпыняла нішто. Шмат князёў, нават родзічаў і сваякоў Мендаўга, загінула ў гэтай барацьбе ад рукі Мендаўга. Адначасна з гэтым Мендаўг на-