Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сілком перарабляюць іх на хрысьцьянаӯ. Каб лепш трымаць у сваіх руках новых каталікоӯ, яны муруюць моцные замчышчы ӯ Крэйцбургу, Дынабургу, Волькэнбэрге, Люцыне, Рэжыцы і г. д. Бяз страху седзячы ӯ мурах сваіх замкаӯ, яны заняволіваюць і гэрманізуюць край ад поӯначнай мяжы цяперашняй Ковеншчыны да Фінскай затокі і да Пскоӯшчыны. Мясцовые жыхары, згубіӯшые вольнасьць і сілком перарабляемые на хрысьцьянаӯ, падымаюць паӯстаньні і гуртуюцца, каб мець магчымасьць абароны ад уціску.

Крыху пазьней ад Лівонскага ордэну (1225 г.) пры Балтыцкім моры, паміж Нёманам і Віслай, на землях літвінскага племя Прусаӯ абсеӯся другі духоӯна-рыцарскі ордэн — Тэӯтонскі. Зьявіўся ён сюды з Палестыны, гдзе істнаваӯ з часу трэйцяга крыжовага паходу. Затрымацца ў Палестыне на далейшые часы ён ня мог, бо там мусульманы пачалі праганяць крыжакоӯ. У такі цяжкі для ордэна мамэнт да яго зьвярнуӯся адзін польскі удзельны князь, гэрцог Мазавецкі Канрад. Ен запрасіӯ да сябе рыцараӯ тэӯтонскага ордэну, каб яны баранілі яго землі ад нападаӯ літоўскага племя Прусаӯ. Калі рыцары аселі на новым месцы, пачалося іх змаганьне з Прусамі. Барацьба была ӯпартая і крывавая. Дзякуючы свайму ваяӯніцкаму штукарству і добрай зброі, ӯрэшце тэӯтонцы адтрымалі верх. Прусы прымушаны былі часткаю выселіцца на паӯднёвы ӯсход, часткаю загінулі ӯ няроӯнай барацьбе, часткаю зьліліся з перамогшымі іх немцамі. Літоӯскі нацыянальны твар іх сьцёрся, а імя перайшло на немцаӯ, каторые зрабілі гэты літоӯскі край сваею калёніяю.

У 1237-м го абодва ордэны злучыліся, каб лепш змагацца з Літвою. Літвіны ӯстрывожаные гэтымі суседзямі, пачалі з імі крывавую барацьбу, баронячы ня столькі сваю народнасьць. Пэӯна, што і літоӯскім пляменьням трэба было злучацца ӯ адно моцнае гаспадарства, каб цалкам не загінуць у гэтай барацьбе.

Такім спосабам, самае жыцьце прымушала літвінскіе пляменьні да абьеднаньня. З двох бакоӯ былі яны сьціснуты сваімі суседзямі. З аднаго боку, — з ӯсходу, напіралі на іх рускіе славяны, з другога боку, — з заходу, ішоӯ гвалтоӯны нямецкі ӯціск. Літоӯцам, у адказ на гэты двухбочны націск, прышлося гуртавацца. Раней яны гуртуюцца ӯ ваенные сувязі, пазьней з гэтых сувязяӯ вынікае грамадзянская і дзяржаӯная організацыя. Організуючы адпор сваім заходнім і ӯсходнім суседзям, літвіны падаліся некалькі на ӯсход, бо славяны былі слабейшые ад немцаӯ; літвіны дзьвінуліся ӯ