кладае сваю руку на незалежнасьць суседніх князьстваў Полацкай Русі. Карыстаючы з таго перапалоху, каторы зрабілі на Русі татары, ён захватвае так званую Чорную Русь, тэррыторыя якой займала правые прытокі Нёмана. Тут ён адтрымаў уладу над гарадамі: Навагрудкам, Слонімам, Горадняю, Волкавым і др. Яго падручные князі ў гэты самы час зацьвярдзіліся ў Полацку. Сталіцаю свайго гаспадарства Мендаўг зрабіў Навагрудак.
Такім спосабам, Мендаўг збудаваў гаспадарства, каторая з самага пачатку было ня проста літоўскім, а літоўска-беларускім. Літоўскі гаспадар добра разумеў, што аперціся толькі на літвіноў ён ня може. Племя літвіноў было невялікае, апроч таго ў ім ня было культурнай моцы. Трэба было цягнуць да дзяржаўнага жыцьця рускае грамадзянства. Толькі яно было тым элемэнтам, з каторага можна было ўзяць і ўзброяную сілу, і організацыйна-культурную традыцыю, каторая была надта патрэбна для маладога яшчэ слаба організованага гаспадарства. І полацкая Русь пэўна дала новаму гаспадарству свае парадкі, звычаі, ўстановы і культуру.
Новаму гаспадарству найбольш пагражалі крыжакі. Яны карысталі з кожнага прыпадку, каб рабіць паходы на Літву і Беларусь. Мендаўг, добра ведаючы, што барацьба з немцамі яшчэ немагчыма, стрымываў іх, пасылаючы ім падарункі. Каб лепш забясьпечыць сваё гаспадарства ад нападаў крыжакоў, ён нават прыняў у 1250-м годзе вадахрышча. Разумеецца, гэтае вадахрышча мела толькі політычны кірунак і «было льстіво», як кажа летапісец. Зрабіўшыся офіцыяльна хрысьцьянінам, Мендаўг ў натуры не зьмяніўся. Ён, як і раней, прыносіў афяры сваім старым паганскім багом; як раней, выходзячы на паляваньне, баяўся, каб заяц не перабег яму дарогі. Выявілася ўсё такі, што гэтае «льстівае» вадахрышча не забясьпечыла Літвы ад нападаў немцаў. Тады Мендаўг зрокся хрысьцьянства, стаў на чале абуранага народу і так разьбіў немцаў, што яны доўгі час устрымліваліся ад паходаў на літоўска-беларускіе землі.
Асобные князі былі здаволены самаўладзтвам Мендаўга. Яны апіраліся па мясцовые сэпаратыўные жаданьні. Ня ма-