Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

замак рабіӯ місыянераӯ панамі над мясцовым людам і даваӯ ім магчымасьць мець ня толькі маральную, але і політычную моц. Раней, калі літвіны і іх суседзі Лівы бачылі ӯ прышоӯшых людзях прапаведнікаӯ новай веры, яны прычуваліся да іх слоӯ і зварачалі ӯвагу на новые праӯды. Але з часам адносіны да людзей з крыжамі ӯ руках зьмяніліся. Мясцовые жыхары сталі добра прыглядацца да чужынцаӯ і хутка пабачылі, што місыянэры ня так цікавяцца сваім духоӯным уплывам, як пашырэньнем і ӯзмацненьнем сваей ӯлады ӯ гэтым краі. Пасьля гэтага яны ня надта ахвотна сталі слухаць прапаведнікаӯ, а потымі зусім перасталі. Праз некі час мы бачым, што ӯжо ў Літве выбухаюць паӯстаньня. Часта нямецкіх місыянэраӯ разам з гандлярамі праганяюць з краю. Літвіны і лівы, прыняӯшые вадахрышча, пры першай магчымасьці зноӯ апускаюцца ӯ чыстые воды Дзьвіны, змываюць у сябе хрысьціянство і адсылаюць яго па Дзьвіне назад да немцаӯ, адкуль яно і прышло. Калі на Захадзе даведаліся аб гэтым, то рымскі папа абвясьціӯ крыжовы паход на Лівонію і Літву, бо ӯ той час у Заходняй Эӯропе як раз ішла эпоха крыжовых паходаӯ. Розные клясы заходняга грамадзянства, дабіваючыся сваіх політычных і эконамічных мэтаӯ, давалі матэр’ял і грунт для гэтай эпохі. Пад знакам крыжа хаваліся політычные і эконамічные інтарэсы учасьнікаӯ паходаӯ: рыцары шукалі новых земляӯ — фэодаӯ, гандляры — новых рынкаӯ, мужыкі, сэрвы — вольнага жыцьця, духавенства — новых парахвіяӯ і г. далей. Гэты натоӯп з далекімі ад хрысьцьянства мэтамі і інтарэсамі прышле заходняя Эӯропа, ӯ Лівонію і Літву для пашырэньня рэлігіі вялікага Хрыста.

У 1200-м годзе пры ӯтоку Заходняй Дзьвіны ӯжо зьяӯляецца крыжовае апалчэньне, на чале якога стаіць будучы біскуп Лівоніі Альбэрт Буксгэӯдзен. З крыжам, такім спосабам на Літву прышоӯ меч. У 1201-м годзе Ямбэрт закладае горад Рыгу, каторы робіць месцам свае катэдры. У гэтым- жа годзе ён засновывае для Літвы і Лівоніі рыцарска-манашскі ордэн, падобны тым, якіе заснаваліся ў Палестыне. Новы ордэн, падобны тым, якіе заснаваліся ӯ Палестыне. Новы ордэн, адрымаӯшы статут палестынскага ордэну тампліераӯ, пачаӯ называцца брацтвам Хрыстовай дружыны (fratres miliciae Christi), а потым ордэнам мечаносцаӯ (glabiferi), ці Літвінскім. Відачная адзнака рыцараӯ-манахаӯ гэтага ордэну такая: белы плашч з чырвоным крыжам і мячом на плячох. Сябры ордэну адтрымалі ад папы ня толькі абавязак пашыраць хрысьцьянство, але і права ӯладаць пакаронымі землямі залежна ад рыжскага біскупа. Крыжам, мечам і агнём робяць яны сваю справу, рабацяць ліваӯ і літвіноӯ і