най арганізацыяю, якая была добра знаёма ім самым. Часта, скарыстаӯшы згруппаваную імі літвінскую ӯзброеную сілу, князі-ӯцекачы йшлі на помсту ӯ Полаччыну. Адсюль толькі адзін крок да таго, каб літвіны і бяз прызыву князёӯ, па сваей добрай волі і ахвоце, пачалі ӯмешывацца ӯ жыцьце Полаччыны. Так яно і сталася з працягам часу. Прыходзячы ӯ Полаччыну, літвіны яшчэ лепш і шчыльней маглі падыйсьці і звыкнуць да арганізацыі і культуры, якую бачылі ӯ Полаччыне.
Такім спосабам паходы рускіх князёӯ на Літву пачалі гуртаваць літвіноӯ, каторые павінны былі бараніцца. Поруч з гэтым Полацкая Русь рабіла культурны ӯплыӯ на Літву праз сваіх эмігрантаӯ. Усё гэтае і пачало на Літве організацыю, каторая была спачатку вайсковай арганізацыей і толькі потым стала арганізацыей дзяржаӯнай. У канцы ХІІ-га сталецьця Літва ӯжо выступае на гістарычнае поле. Яна ӯжо робіць паходы на Полаччыну, маючы на мэці прылучэньне да Літвы новых тэррыторыяӯ. Пачаӯшы з абароны, яна перайшла да нападаӯ. Адзін з такіх мамэнтаӯ нападу на Полаччыну апісвае пясьняр слова аб Ігаравым палку. „Мутна цячэ Дзьвіна ӯ Палачан пад грозным клікам Літвы паганскай. Толькі адзін Ізяслаў, сын Васількоӯ, пазваніӯ вострымі мячамі аб шаломы літоӯскіе, думаючы аб славе дзеда свайго Усяслава, але сам ён ӯжо ляжыць на крывавай руні, пад шчытамі чырвонымі, пацяты мячамі літоўскімі. Ня было з ім брата Брачыслава і другога брата Усевалода. Адзін ён выраніӯ душу з харобрага цела праз залатое ажарэльле“.
Следам за вайсковаю організацыей пачалася у літвіноӯ організацыя дзяржаӯная. Яна была як-бы адказам на другі ӯціск, ӯціск з заходу, з боку немцаӯ. Гэты ӯціск на Літву пачаӯся крыху пазьней.
Першы раз немцы зьявіліся у ӯтоку Заходняй Дзьвіны, каля палавіны ХІІ-га сталецьця. Істнуе такое паданьне, што немцы пазнаёміліся з літоӯскім краем саӯсім прыпадкова. Марская бура прыбіла іх сюды, і з гэтага часу яны пачалі езьдзіць сюды па сваей волі. Заявіліся немцы бяз броні, бяз шуму, ціха і згодна, як гандляры. Праз некі час разам з гандлярамі прыехаӯ сюды сьвяшчэньнік Мейнгард. Ен пабудаваӯ тут цэркву і пачаӯ шырыць хрысыцьянскую асьвету сярод літвіноӯ. З ім зьявіліся другіе місыянэры. Трымаючы ӯ руках крыж, яны за пазухаю мелі камень. Гэта відаць з таго, што хутка тут ӯжо будуецца моцны замак, муры і вежы якога пануюць над акружнымі лясамі і балотамі. Гэты