Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ные людзі і просты народ рабілі яму вялікую пашану“. Прафэсар Мяржынскі даводзіць, што гэтаму паданьню, запісанаму ӯ хроніцы, не магчыма даваць веры. Справа ӯ тым, што паданьне аб Крывэ маецца толькі ӯваднага Пётры Дюсбурскага, а ӯсе другіе гістарычные крыніцы, як старэйшые, так і сучасные яму, нічога не гавораць аб уладзе Крывэ. Самае слова „Крывэ“ хутчэй можна разумець, як уласнае імя паважанага ӯ літвіноӯ жрэца, чым агульную назву асобы, меӯшай такую вялікую ӯладу. Што датычыць падвойчай назвы „Крыву Крывэйта“, то яе і ӯ Пётры Дюсбурскага саӯсім няма, апроч таго яна і немагчыма ӯ літоӯскай мове, каторая ня ведае такіх падвойчасьцяӯ. Параӯнаваӯшы з паданьнем хронікі П. Дюсбурскага ӯсе другіе зьвесткі аб літвінох таго часу, мы можам пэӯна сказаць, што да пачатку ХІІІ-га сталецьця ӯ Літве ня было ядынай дзяржаӯнай улады.


Аб’еднаньне Літвы.

У канцы ХІІ і пачатку ХІІІ-га сталецьця сярод літвінскіх пляменьняӯ пачынаецца якісь-ці концэнтраційны рух. Гэты рух вынік як адказ на той уціск, які мы бачым у гэты час з паӯдня і ӯсходу. Водлуг вестак рускіх летапісаӯ на працягу ХІІ-га сталецьця і раней на Літву ідуць досыць частые паходы рускіх князёӯ. Так, напрыклад, вядома, што ӯжо Уладзімер Кіеӯскі (Сьвяты) рабіӯ паходы на Ятвягаӯ і некалькі разоў перамагаӯ іх. Сын Уладзімера, добра вядомы Яраслаӯ Мудры, так сама не адзін раз хадзіӯ паходамі на Літву, і на мяжы Літвы і Русі Яраслаӯ залажыӯ горад Навагрудак для стратэгічных мэтаӯ. Асабліва многа паходаӯ на Літву рабілі Галіцка-Валынскіе князі. Бліжэйшые суседзі літвіноӯ, князі Полаччыны так сама ня раз ӯрываліся ӯ землю літоӯцаӯ. Так было ӯ тые часы, калі Полаччына была моцная і не разрывалася на кавалкі ад хатніх, політычных і соцыяльных спрэчак, напрыклад, пры Усеславе. Але калі Полаччына аслабла ад бесперарыӯнага змаганьня з Кіеӯшчынай і ад таго бязладзьдзя, якое ӯ ёй пачалося пасьля Усяслава, то, разумеецца, адносіны яе да Літвы сталі іншые. Асобные князі і прадстаӯнікі змагаючыхся ў Полаччыне групаӯ грамадзянства павінны былі эміграваць з бацькаӯшчыны і шукаць свае долі на літве. Асядаючы ӯ Літве, яны станавіліся як-бы правадырамі той культуры і арганізацыі, якая была ӯ Полаччыне. З уцекачамі прыходзіӯ на Літву капітал, прыходзіла і ваенная моц. Уцекачы — князі групавалі вокала сябе літвіноӯ, знаёмілі іх з той ваен-