абшчынамі для таго, каб стаць на чале іх у цяжкі час барацьбы з другімі такімі-ж абшчынамі; трэйціе прышлі з боку і сілком накінулі сваю ӯладу, скарыстаӯшы ці сваю выдатнасьць і вядомасьць, ці цяжкае і гаротнае становішча асобнай літоӯскай групы. Часам з летапісаӯ магчыма бачыць, што асобные літоӯскіе князі зьбіралі вокала сябе ахвотнікаӯ да збойства, арганізавалі нешта падобнае на славянскую і гэрманскую дружыну і рабілі напады на суседніе землі. Нават такі багаты і магутны горад, як Рыга, ня мог лічыць сябе бясьпечным ад нападаӯ літоӯскіх князёӯ.
У літвіноӯ доӯга трымалася паганская вера, бо, дзякуючы асобнасьці свайго грамадзянскага і політычнага жыцьця, яны ня мелі ніякіх шырокіх зносін з народамі хрысьцьянскай рэлігіі. Нават у ХІІІ-м сталецьці, калі ӯжо ӯсе народы навокала літвіноӯ прынялі хрысьцьянскую веру, яны як і раней, былі паганскім народам. Літвіны, як раней і славяны, лічылі, што ӯся прырода заселена багамі, і кланяліся сілам прыроды. Сілы прыроды жылі ӯ зьявах і рэчах прыроды; ӯ зьверах і г. д. Дзякуючы гэтаму, яны кланяліся сонцу, агню, гругану, дрэвам, каменьням, рэкам, зьверам і г. д. Як і ўсе арыйцы, літвіны асабліва паважалі і кланяліся жыватворчаму агню ӯ ва ӯсіх яго зьявах і хормах, лічучы агонь наймацнейшай божскай сілай. Найглаӯнейшым богам лічыӯся пан маланкі і грому Пэркунас, падобны на ӯсходняславянскага Пэруна і нямецкага бога-грамаӯніка Тора. Апроч яго літвіны кланяліся другім багом, у асобе каторых бачылі асобные сілы акружаючай іх маткі-прыроды. Наогул кажучы, рэлігія літвіноӯ была дужа падобна на паганскую веру ӯсходніх славянаӯ.
Да нашага часу многіе падручнікі кажуць аб тым, што ӯ літвіноӯ паганскага часу істнавала добра арганізаваная жрэчаская іерархія, на чале каторай стаяӯ некі старэйшы жрэц, якому даюць назву Крывэ Крывэйта, быў ня толькі першай духоӯнай уладай у літвіноӯ, але меӯ і вышэйшую сьвецкую ӯладу. Усё гэта ёсьць чыстае непаразуменьне. Грунтуецца яно на хроніцы канца ХІІІ-га сталецьця Пётры Дюсбурскага, ӯ каторай, паміж іншым гаворыцца: „У літвінскага народу Прусаӯ, было такое месцо звалася яно Ромаӯ. Гэтая назва мае свой пачатак ад назвы вечнага гораду Рыма. Тут, у Ромаве, жыӯ нехта Крывэ, каторага яны паважаюць, як папу. Як пан наш папа кіруе агульнаю цэркваю верных, так Крывэ кіруе ня толькі палянёным народам (Прусамі), але і Летамі і другімі народамі зямлі Літоӯскай. Улада яго мела такую моц, што калі сам ён, ці хто другі, ім пасланы, праходзіӯ па зямлі літвіноӯ, то усе князі, знат-