здабыткам цяжкай працы. У хатнім жыцьцю краю так сама пачынае нарастаць нешта шкадлівае. Ідзе змаганьне двух соцыяльных клясаў грамадзянства: людзей лепшых — эканамічнай і політычнай арыстократыі — з аднаго боку, і людзей меншых, подлых-працавітай беднаты — з другога боку. Гэтая барацьба так сама руйнуе політычнае жыцьцё краю. Да ӯсяго гэтага трэба дадаць, што пашлі спрэчкі паміж гарадамі і прыгарадамі, паміж асобнымі князямі, паміж асобнымі валасьцямі. Стала цяжка жыць у Полаччыне. Людзі разных станаӯ грамадзянства, шукаючы лепшых умоӯ жыцьця, ці проста жадаючы выратаваць сваю галаву і маетнасьць, уцякаюць з краю. Ідзе эміграцыя, каторая яшчэ больш нішчыць зруйнаваны край. Гэтая эміграцыя найчасьцей кіруецца на захад, у Літву. Бягуць прадстаӯнікі розных груп грамадзянства. Ад сыстэматычнага ӯціску мясцовага капіталу бяжыць на чужыну бедната. Капітал, баючыся ӯзрываӯ народнай помсты, так сама пэӯным крокам ідзе ӯ непачатые куты Літвы. Туды-ж бяжыць і князь з дружынаю, выгнаны з Полаччыны ці вечам, ці князем-родзічам, ці князем-чужынцам. Абжыӯшыся ӯ Літве, набраӯшы ӯ сваю дружыну літвіноӯ, вяртаецца часам гэты князь зноӯ у Полаччыну, каб зрабіць помсту і ӯзяць назад адабранае. Часта ӯ канцы ХІІ-га і ӯ пачатку ХІІІ-га сталецьця маенткі князёӯ Полаччыны бываюць літвінскіе. Эміграцыя ӯ Літву, шкадлівая для Полаччыны, пашла на карысьць Літве. Там пачынаецца некі рух, як політычны, так і культурны. Літва пачынае яднацца, пачынае будаваць гаспадарства. Аб’яднаўшы сябе, яна будзе потым рабіць гэтую працу і ӯ нашай бацькаӯшчыне. Разьвінуӯшы прасьвету і культуру, Беларусь ня здолела зьберагчы свайго асабістага дзяржаӯнага жыцьця. Літва, узяӯшы ӯ Беларусі яе прасьвету і культуру, прышла на Беларусь, каб даць ёй політычны зьвязак і сувязь з сабою. Пасьля векавой сумеснай працы збудавалася вялікае і моцнае гаспадарства з літоӯскаю ӯладаю і полацкаю культураю. Жыцьцё гэтага гаспадарства складае другі, літоўска-беларускі пэрыод гісторыі Беларусі. Гэты пэрыод называюць эпохаю Літоўска-рускага вялікага князьства, мы лічым патрэбным назваць яго літоўска-беларускім пэрыодам. Справа ӯ тым, што як раз у працягу гэтага пэрыоду вынікла і разьвінулася тая діффэрэнцыацыя ӯсходня-славянскага, рускага племяні, якую мы бачым і дагэтуль. Літва аб’яднала заходнюю палавіну рускага племяні. Тут ішло сваё асабістае культурнае і політычна-соцыяльнае будаӯніцтва, над каторым працавалі ӯ цэнтры беларусы і на паӯднёвай акраіне — украінцы. На ӯсходзе ӯ гэты самы час збудавалася Маскоӯ-
Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/41
Выгляд