Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скае гаспадарства, каторае аб’яднала ӯсходнюю палавіну рускага племяні. Тут так сама йшла асабістая культурная і політычна соцыяльная праца велікаруса.


Літвіны ў пачатку пэрыоду.

Зьвесткі аб Літвінох ӯ летапісе надта небагатые. У першы раз імя іх сустракаецца тут у Х-м сталецьці. Судзячы па летапісе, літвіны — невялікі народ, каторы не мае нават пачуцьця этнографічнай еднасьці. Сялібы літвіноӯ былі раскіданы астраӯкамі сярод драмучых лясоӯ і непраходных балотаӯ. Тэррыторыя, занятая літвінамі, ляжала па рэчцы Нёману і яго прытоках, часткаю па Заходняй Дзьвіне і ӯсходніх прытоках Віслы; падыходзіла да берагоӯ Балтыцкаго мора. На поӯдні землі літвіноӯ дасягалі да сярэдняга цячэньня Заходняга Бугу. Апроч летапісу, зьвесткі аб літвінох даюць яшчэ курганы. З гэтых кургановых зьвестак мы бачым, што ӯ Эӯропе яны жывуць вельмі даӯно і што ӯ старажытные часы яны займалі куды шырэйшую тэррыторыю, чым потым. Іх сялібы ад берагоӯ Балтыцкага мора праз басэйны рэкаӯ Нёмана і Заходняй Дзьвіны цягнуліся аж да сярэдняй Акі. У цеперашняй Калужскай губэрні магчыма знайці літоӯскіе архэолёгічные астаткі.

У часы ад Х-га да ХІІ-га сталецьця невялікі літвінскі народ распадаӯся на шмат дробных плямёноӯ. На крайняй поӯначы, па правым беразе Заходняй Дзьвіны жылі Лецьголы, продкі латышоӯ; на поӯдзень ад іх, па левым беразе Дзьвіны, ӯ цяперашняй Ліӯземшчыне, жылі Земголы. Ад нізу Дзьвіны аж да самага Балтыцкага мора сядзелі Куроны (па заходняй номэнклатуры) ці Корсь (па рускіх летапісах). Паміж утокаӯ рэкаӯ Нёмана і Віслы жылі Прусы, каторые, водлуг паданьняӯ, дзяліліся яшчэ на 10 каленаӯ-родаӯ. Назвы двох з гэтых каленаӯ сустракаюцца ӯ аляксандрыйскага вучонага ІІ сталецьця па нарадж. хрыст. Птолёмэя. Апроч таго, магчыма назваць такіе літоӯскіе плямёны: Жамойт (Ковеншчына), Аӯкстотэ (Віленшчына), Ятвягі (Горадзеншчына). Усе гэтые плямёны доӯга жылі ня толькі розна, а нават і воража адзін з другімі.

Вучоные па мове літвіноӯ і па другіх адзнаках вызналі, што яны належаць да арыйскіх ці, іначай кажучы, да індаэӯрапейскіх народаӯ. Да гэта-ж кораню належаць Пэрсы, Грэкі, Рымляны, Кэльты, Германцы і Славяны. У той час, як мовы усіх пералічаных народаӯ далека адыйшлі ӯ сваім разьвітку ад сваей старой арыйскай мовы, мова на-