Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялі барацьбу з князямі дэмакратычнага настрою і ӯ іншые часы перамагалі іх. Так, напрыклад, было ӯ Полацкай воласьці пасьля скананьня Усяслава Васільковіча ӯ 1180-м годзе, калі баяры полацкіе праз веча залажылі рэспубліку, на чале каторай сталі 30 чалавек старшын.

Усе бедные жыхары Полаччыны зліваліся ӯ адзін мнагалюдны кляс меншых, ці подлых людзей. Жылі яны як па гарадох, так і па вёсках. У гарадох гэта былі дробные гандляры, гандляваӯшые часам на пазычаны, часам на невялічкі ӯласны капітал; апроч іх, такімі людзьмі былі прыкашчыкі, рамесьнікі, работнікі і другі дробны мястовы люд. Па вёсках гэта былі мужыкі-сяляне. Частка іх была незалежнымі аратымі ӯласнага кавалачка зямлі, а частка ӯжо залежала эканамічна ад багатых земляӯласнікаӯ. Працовалі яны ӯжо не на ӯласнай зямлі, а часам мелі і ня ӯласны інвэнтар: і тое і другое яны бралі ӯ пазычку, ці ӯ арэнду у багатага земляӯласніка.

Паміж двума клясамі жыхароӯ старажытнай Полаччыны праз увесь першы гістарычны пэрыод Беларусі йшло змаганьне. Упачатку гэтае змаганьне мело прыпадковы характар, бо яма паміж багатырамі і бедакамі была ня так яшчэ глыбокая. Але йшлі часы, капітал усё рос і ӯзмацняўся, ӯсё больш і больш эксплёатаваў ён беднату, і яна паміж двума соцыяльнымі групамі станавілася глыбокаю прорваю. Соцыяльная барацьба становіцца ӯжо звычайнаю зьяваю. Асабліва відна яна ӯ вечавым жыцьцю. На вечах багатыры робяць націск на беднату, залежачую эканамічна ад іх капіталу, і бедната змушана ӯхваліць тое, што карысна багатыром. Гэтая эконамічная і політычная залежнасьць заӯсюды гняце беднату, і яна ӯсё часьцей і часьцей адказвае на ӯціск бунтамі і збойствамі. Такая хатняя барацьба, клясаӯ у Полаччыне ня можа прайці бяскарна для гаспадарства. Яно з кожным часам слабее і робіцца лёгкаю здабычаю для суседзеў.



Другі пэрыод гісторыі Беларусі.
(ХІІІ–ХVІ в.)

Як мы адзначылі раней, Полацкая Русь за ӯвесь час свайго істнаваньня вяла амаль што не бесперарыӯнае змаганьне з Русьсю Кіеӯскай. На гэтую барацьбу трацілася шмат сілы і кошту, гінулі людзі, руйнавалася ӯсё тое, што было