Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ӯ Нямеччыне — да Беларуса. Каб прыцягнуць на свае рынкі чужаземные капіталы, князі давалі нямецкім купцом розные прывілеі. З такіх прывілеяӯ трэба адзначыць „волачную прывілею“. Справа ӯ тым, што вялікі водны шлях, як мы ӯжо казалі вышэй, праходзячы праз Полаччыну, ӯ двох мясцох перарываӯся: паміж Дняпром і Заходняй Дзьвіною і паміж Заходняй Дзьвіной і Лавацьцю. Тут з таварамі было шмат клопату. Іх трэба было выгружаць з барак, перакладаць на фурманкі; на Дзьвіне зноӯ пагружаць у баркі і потым перакладаць на фурманкі, каб вязьці да Лаваці; на Лаваці зноў пагружаць у баркі для далейшага шляху. Гандляру палачаніну, як мясцоваму чалавеку, было куды лягчэй рабіць гэтую перагрузку тавару, чым купцу чужаземнаму. Каб дапамагчы на волаках чужаземцам, ім была дадзена прывілея на тое, каб адтрымліваць фурманкі ад мясцовага насяленьня. Княжацкі ӯраднік, каторы меӯ дагляд за волакамі, павінен быӯ для чужаземных купцоӯ паставіць патрэбны лік фурманак ад мясцовых жыхароӯ па вызначнай таксе. Апроч таго, чужаземны гандляр быӯ на першай чарзе па адпраӯцы, калі ӯ волака зьбіралася многа народу і тавару.

У ва ӯсіх старанах з моцна разьвітым гандлем жыхары дзеляцца на сацыяльные групы, клясы па сваей маемасьці. Так было і ӯ Полацкай Русі. Гандлёвы і прамысловы капітал разьбіваӯ жыхароӯ яе таго часу на два лягэры, непадобные адзін на другі. З аднаго боку стаяла ня надта вялікая грамадка людзей з аграмаднай маемасьцю і белымі чыстымі рукамі. З другога боку стаяла вялікая грамада, з маленькай маемасьцю, альбо і без яе, з працавітымі мазолістымі рукамі. Першые зваліся людзьмі добрымі, лепшымі, другіе — меншымі, подлымі.

Добрые, ці лепшые людзі — гэта былі гандляры і земляӯласьнікі краю. Іх крамы і маёнткі былі раскіданы па ӯсей тэррыторыі. У іх руках была вялікая моц гандлёвага і зямельнага капіталу, з катораю часта не маглі спрачацца і змагацца нават князі. На вечах яны мелі перавагу не затым, што іх было многа, а затым, што ӯ іх бок цягнулі эканамічна залежачые ад іх дробные людзі, баючыся іх, як капіталістаӯ. Гэта зразумела тым больш, што галасаваньне на вечах ня было патаемнае. Лепшые людзі паміж сабою таксама дзяліліся на асобные групы больш ці меньш багатых людзей. Багацейшые фаміліі гэтых заможных людзей з роду ӯ род давалі прадстаӯнікоӯ на грамадзянскіе і політычные ӯрады і такім спосабам выдзяляліся з сваей соцыяльнай групы, як знатнейшые. Гэта і ёсьць баяры. Яны часта