Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гандлёвые людзі таго часу плацілі страшэнную моц усялякіх налогаӯ, аброкаӯ і мытных збораӯ. Смаленскі князь, напрыклад, у пачатку ХІІ-га сталецьця меӯ даходу ад гандлёвых налогаӯ амаль што ня 600.000 рублеӯ ӯ год на нашые грошы. І горад мог вытрымаць у сваім бюджэце такіе расходы толькі па аплаце працы князя. Ня маючы сучасных банкаӯ, капіталісты таго часу хавалі сваю грашавую маемасьць у зямлі. І ось клады візантыйскіх і арабскіх грошай знаходзіліся аж да нашага часу па ӯсім абшары Полацкай, Смаленскай і Тураӯскай зямель. Смаленскіе і полацкіе гандляры не здаволіваліся мясцовымі рынкамі, іх капітал патрабаваӯ для сябе прастору эксплёатацыі. Гандляроӯ нашай бацькаӯшчыны магчыма было спаткаць па ӯсіх тэррыторыях Русі, ӯ Візантыі, Арабіі і Нямеччыне.

Чужаземные гандляры, з свайго боку, забяспечывалі ӯплыӯ на Полаччыну чужаземнага капіталу. Найбольш быӯ арганізованы заходні нямецкі капітал. У канцы ХІІ-га сталецьця немцы, так сама як і ӯ Ноӯгарадзе, мелі свае „двары“ ӯ разных гарадох Полаччыны. Асабліва грунтоӯна прыстроіліся яны ӯ Смаленску. Тут, пры ӯходзе ӯ Дняпро ракі Рачоӯкі, разьляглася іх слабада-сяліба, былі пабудованы вялізные магазыны-склады і магазыны-крамы, хаты на загранічны лад, заможна і жвава йшло жыцьцё. Над слабадою падымалася званіца нямецкай цэрквы заходняга звычаю і вежа ратушы. Жыхары чужаземнай слабады мелі свой урад. На чале калёніі стаяӯ абраны старшыня з абранымі радцамі, каторые ӯтваралі суд над сваімі землямі і вялі адміністрацыйные справы.

Паміж асобнымі гарадамі, Полацкай Русі з аднаго боку і нямецкімі гарадамі з другога боку, ӯтвараліся дагаворы аб узаемных правох і абавязках. З гарадоӯ Полаччыны меӯшых дагаворы, магчыма назваць такіе як: Полацак, Смаленск, Вітэбск, Менск; з нямецкага боку магчыма адзначыць: Данцыг, Брэмэн, Любэк, Мюнстэр, Рыгу, востраӯ Готлянд. Найцікавейшые па сваей апрацованнасьці ад усіх дагавораў — гэта смаленскіе дагаворы; з іх злажылася так званая „Смаленская Тарговая Праӯда“. З асобных артыкулаӯ Смаленскай Праўды мы бачым, якіе былі ў той час адносіны паміж нашымі продкамі і немцамі і наадварот. Перш за ӯсё мы бачым, што абедзьве з дагаварываючыхся старон маюць права ӯвозіць тавары бяз мытных збораӯ. Прывозячы тавары, гандляр павінен плаціць добра вызначаную вагавую павіннасьць. Калі трэба мець справу з абяднеӯшым пазычацелем, то першые выплаты з яго праданае маемасьці на тэррыторыі Полацкай Русі йдуць да немца,