якіе шукалі заробку. Усё гэта рабіло з волакі каштоӯнымі пунктамі для тэррыторыі. Апроч таго ў Полаччыне водны шлях разходзіӯся. Адзін яго напрамак ішоӯ, на поӯнач; гэта той напрамак, які апісаны ӯ летапісе. Другі яго напрамак ішоӯ на заход, па Заходняй Дзьвіне да Рыжскай затокі, і значна скарачаӯ дарогу ӯ Заходню Эӯропу. Гэты факт так сама быӯ карысны для Полаччыны, бо даваӯ ён як-бы двухкалейны шлях замест звычайнага аднакалейнага.
Усё вышэйпаданае значна пашырала гандлёвые звароты Полаччыны параӯнаӯча з другімі тэррыторыямі па шляху. Тут было шмат багатых гарадоӯ, найбагацейшымі з іх былі Смаленск і Полацак. Смаленск панаваӯ на поӯночнай ветцы воднага шляху, а Полацак на заходняй. Апроч іх, мы ведаем шмат і другіх гарадоӯ, каторые былі хоць і не так багаты, але ӯсё-ж такі концэнтравалі вокала сябе значные гандлёвые абароты, напр., Менск, Вітэбск, Усьвят, Тураӯ і др. Усходніе тавары па воднаму шляху праз гарады Полаччыны йшлі на поӯнач і на захад — у Наӯгародзкаю Русь, да латышоӯ, фінаӯ і немцаӯ; з захаду тавары йшлі на ӯсход і на поӯдзень — да Баӯгараӯ па сярэдняй Волзе, ӯ паӯднёвую Русь, Візантыю, ӯ далёкую Арабію. Але Полаччына была ня толькі перадаӯцай чужаземных прадуктаӯ, яна сама дабывала прадукты і пастаӯляла на ӯсясьветны рынак тавары свайго ӯласнаго вырабу. Лясы, пушчы і балоты нашай бацькаӯшчыны гадавалі ӯ сваіх цэнтрах ваӯкоӯ, лісоӯ, дзікаӯ, кунаӯ, выдраӯ, бурых мядзьведзяӯ і г. д. Гэтые зьвяры давалі змагаӯшаму іх чалавеку скуры і мех. У борцях па лясох працавалі пчолы і давалі жыхару, як і ӯ нашые часы, шмат воску і мёду. Віӯся хмель, залатою хвалею калыхалася жыта на палёх, каторые ӯжо пачалі зьяӯляцца пасярод лясоӯ. У хатах сялян і мяшчан у кроснах жвава бегаӯ ткацкі чаӯнок, на кругох рабіліся гліняные гаршкі. Размаітые пароды дрэва давалі магчымасьць разьвітку кустарнага дравяога промыслу. Адным словам, край вырабляӯ свае ӯласные прадукты, з якіх карыстаў наш продак, вывозячы лішкі на тые рынкі, якіх так многа было па вялікім водным шляху. Аддаючы суседзям свае ӯласные прадукты, наша бацькаӯшчына ӯзамену адтрымлівала прадукты з суседніх і ня суседніх краёӯ. Далёкіе ӯсходніе і паӯднёвые землі пасылалі сюды аксаміты, маністы, пацёркі, пярсьцёнкі, ляхтарні і г. д. Паӯночная Скандынавія давала мячы, сякеры, пікі і др. мэталічные рэчы з зялеза, бронзы, сталі і срэбра. Нямеччына пасылала сюды свае віны, сукны, бурштын і г. д. Гандаль вялікага воднага шляху багаціӯ нашу бацькаӯшчыну. У Полацку, Смаленску і другіх гарадох было многа вельмі багатых людзей.