Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навука ня можа стаць культурным дастаньнем шырокіх колаӯ грамадзянства.


Гандаль і соцыяльны склад грамадзянства.

Сярод другіх промыслаӯ у жыцьці старажытнай Русі першае мейсца займаӯ гандаль. Магчымасьць гандлю і яго разьвітак залежалі ад таго, што праз Русь таго часу па рэкам праходзіӯ важны гандлевы шлях. Гэта ёсьць так званы „водны пуць з Варяг в Грекі“. Летапісец так апісуе гэтаю гандлёваю артэрыю краю: „Бе путь из Варяг в Греки и з Грек по Днепру, и верх Днепра волок до Ловоти, и по Ловоти внити в Ильмерь озеро великое, из него-же озера потечеть Волхов и втечеть в озеро великое Нево, и того озера внидеть устье в море Варяжское, и по тому морю ити до Рима, а от Рима прити по тому-же морю ко Царю-городу, а от Царя-города прити в Понт-море, в него ж втечеть Днепр река“.

Калі мы на географічнай карце пройдзем па шляху, які апісан тут, то пабачымо, што летапісец добра ведае „великий водный путь“, гандлёваю артэрыю краю. Гэта — пэӯна вялікі шлях, які цягнецца на некалькі тысячаӯ вёрстаӯ. Ен апаясуе з заходу ӯсю Эӯропу па марам і Атлянтычнаму акіяну і пераразае ӯсходняю Эӯропу па рэкам з палудня на поӯнач. На гэтым шляху ляжыць шмат дзяржаваӯ, шмат гандлёвых прыморскіх і прырэчных цэнтраӯ. Народ, пануючы на гэтым шляху, — ёсьць норманы-варагі, каторых добра ведаюць усе народы таго часу. Норманы — і гандляры, і воіны. Гэта дало ім магчымасьць быць першымі на шляху. Гдзе можна, яны першые розумам і опытам гандляра, гдзе ня можна, яны першые сваею зброяю і фізычна-ваенаю моцаю. Добра ведаюць норманаӯ-варагаӯ і ӯсходніе славяны. Калі яны завуць іх на сваю зямлю для арганізацыйнай працы, „княжыць і валадзець“, то абмылкі ня робяць.

Вялікі гандлёвы шлях багаціӯ тые землі, праз якіе праходзіӯ, у тым ліку і Русь Полацкаю. У Полаччыне была важная частка шляху. Справа ӯ тым, што паміж Дняпром і Заходняй Дзьвіной, а так сама паміж Заходняй Дзьвіной і Лавацьцю былі волакі. Тут водны шлях перарываӯся, тавары трэба было перагружаць, пералядовываць і „валачы“ па сушы. У такіх мейсцох тавар затрымываӯся, а ӯкола тавару затрымываліся людзі і іх праца. Волакі былі мейсцам складаӯ тавараӯ, зграмаджэньня гандляроӯ, і разам з гэтым і капіталу. Капітал ӯ сваю чаргу цягнуӯ да сябе тых людзей,