Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насьці. Сучасьнікі далі яму назву рускага Златавусна, і гэтая назва з поӯным правам застаецца за ім і да нашага часу. Праф. Галубінскі, выдатны вучоны па гісторыі рускай цэрквы так характэрызуе яго казаньні: „Казаньні Кірыла Тураӯскага, ня маючы нічога агульнага з другімі сучаснымі яму казаньнямі і наӯчэньнямі, яӯляюць сабою зусім такіе самые аратарскіе творы, як казаньні сучасных нам вучоных-царкоўных прамоўцаў. Калі-б перакласьць іх на рускаю мову і сказаць, што яны належаць якому небудзь сучаснаму прамоӯцу, то, можа, толькі добры знаӯца справы закмеціць гэты абман“. Кірыл добра ведаў сучасную яму як заходняю, так і візантыйскую літэратуру, што відна з зьместу яго прамоваў. Ен гаварыӯ свае казаньні такою мовай, што пэўна толькі нязначная частка народу магла зразумець іх. Але ӯсё-ж, ня гледзячы на гэтае, яго добра ведалі ня толькі ӯ Полаччыне і Тураӯшчыне, але і у ва ӯсей Русі, як выдатнага царкоӯнага прамоӯцу.

Прадслава-Еӯфрасіньня, княжна Полацкая, жыла таксама у ХІІ-м сталецьці. Яна была ӯнукаю вядомага нам Полацкага князя-чарадзея Усяслава Брачыславіча. Як кажуць паданьні, яна сваім хараством і розумам стаяла вышэй ад усіх сваіх сьверсьніцаӯ. Жаніхі дабіваліся рукі княжны, але яна адмаӯлялася выйсьці замуж. Бацькі хацелі выдаць яе замуж сілком. Даведаӯшыся аб гэтым, яна патаемна пакінула родную сямью і ӯбегла да жаноцкага манастыра, на чале каторага стаяла яе цётка. Калі бацькі даведаліся аб тым, на што прамяняла іх дачка княжацкіе палацы, яны пачалі прасіць яе вярнуцца дамоӯ. Ня гледзячы на гэтае, Прадславе ӯжо-ж такі удалося застацца ӯ манастыры, і яна праз нейкі час нават прыняла пастрыг. Яшчэ жывучы ӯ Бацькоӯ, Прадслава любіла аддаваць свой адпачынак чытаньню кнігаӯ. Кніга ӯ тые часы была рэдкаю зьяваю ӯ грамадзянстве. Яшчэ і тады, каб мець спадабаӯшуюся кнігу, Прадслава з вялікім стараньням і цярплівасьцьцю перапісывала яе. Прыняӯшы манашанскі пастрыг, яна ӯвесь час пачала працаваць над перапіскаю кнігаӯ. Укола яе пачалі гуртавацца другіе пасьлядоӯцы асьветы і кнігі, апроч таго яна сама зьбірала у манастыры перапішчыкаӯ і перапішчыцаӯ. І ось, такім спосабам, той манастыр, гдзе жыла і працавала Прадслава-Еӯфрасіньня, стаӯ тым цэнтрам, ад каторага кнігі расходзіліся а ва ӯсе староны. Шмат кніжных людзей, дзякуючы працы манастыра, адтрымалі магчымасьць чытаць кнігу, і прасьвета пашыралася ӯ нашай бацькаӯшчыне. Праца Еӯфрасіньні была, такім спосабам, тым дапаӯненьнем да працы вучоных, без якого