Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слоӯі, складаӯ лягэнды і другіе творы. Культура народу не была пісьменнаю культураю, а перадавалася з вуснаӯ у вусны. З прадстаўнікоӯ кніжнай прасьветы першага пэрыяду гісторыі Беларусі мы павінны адзначыць у Смаленску — Клімэнта Смаляціча, ӯ Тураве — Кірыла Тураӯскага і ӯ Полацку княжну Прадславу — Еӯфрасінію.

Клімэнт Смаляціч жыӯ у першай палавіне ХІІ-га сталецьця. Як кажа летапіс, гэта быӯ кніжнік, якого ня было на ӯсей Русі. Жыӯ ён у манастыры, але больш быӯ вучоным, чым манахам. У яго кэліі поруч з кнігамі сьвятога пісаньня мажліва было знайсьці і мірскіе кнігі, напрыклад, кнігі антычных аӯтараӯ: Гомера, Плятона і Арыстоцеля. Ен добра ӯчытываӯся ӯ сьвецкую літэратуру і бачыӯ, што ӯ ёй ёсьць шмат чаго такога, нашто трэба зьвярнуць увагу і без чаго ня можна добра зразумець сьвятога пісаньня. Па яго пагляду антычные аӯтары былі прадвесьнікамі хрысьцьянскіх ідэяӯ сярод паганскіх народаӯ так сама, як старазаветные прарокі сярод гэбрэяӯ.

Па зьвесткам, якіе дайшлі да нас, Клімэнт быӯ вельмі працавіты і пладавіты аӯтар: ён напісаӯ шмат кнігаӯ, казаньняӯ, лістоӯ, тлумачэньняӯ і г. д. З усіх гэтых матар’ялаӯ да нашага часу дайшоӯ толькі адзін ліст, напісаны Клімэнтам нейкаму смаленскаму сьвяшчэньніку. Гэты ліст мае вялікую каштоӯнасьць за тым, што ён сьведчыць напрамак мысьлі Клімэнта і яго сучаснікаӯ. Мы бачым, што тыхчасовая грамадзянства цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаньнямі, а з іх асабліва пытаньнем аб тым, як разумець і тлумачыць сьвятое пісаньне. Адны гаварылі, што разумець біблію трэба так, як напісана т. е., літэральна. Другіе не здавольняліся такім тлумачэньнем і гаварылі, што зразумець сьвятые кнігі магчыма толькі пры дапамозе сьвецкай навукі, напрыклад, антычных аӯтараӯ. Звычайна, што такое тлумачэньне ӯжо не магло быць літэральным. Сам Клімэнт, як гэта відна з напрамку яго мысьлі, трымаӯся гэтага пагляду. Паміж спрачаючыміся старанамі спрытна йшла полеміка, ӯ якую паміма волі ӯцягівалася і мяйсцовае грамадзянства.

Другі прадстаӯнік кніжнай асьветы ӯ Полаччыне, Кірыл Тураӯскі, жыӯ так сама у ХІІ сталецьці. Гэта быӯ ня столькі кабінэтны вучоны, як Клімэнт, сколькі выдатны царкоӯны прамоӯца. Імя яго мы спатыкаем у агульных курсах гісторыі рускай літэратуры старэйшага пэрыоду. Усе прамовы Кірыла даюць нам добрые прыклады царкоӯнай красамоӯ-