Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мі любіӯ чытаць сьвятое пісаньне. Такі характар князя як нельга лепей быӯ здатны для згоднага, паступовага пашырэньня хрысьцьянства.

Калі зьявіліся першые хрысьцьяны ӯ Полаччыне, трудна дазнацца. Гэтае пытаньне пакуль што яшчэ ня выяӯлено гісторыкамі. Есьць паданьня, што ӯжо ӯ ІХ сталецьце тут былі хрысьціяны. Пад гэтымі паданьнямі ёсьць пэӯные гістарычные асновы. Землі Беларусі былі распаложаны на вялікім водным шляху з Варагаӯ ӯ Грэкі. Па гэтаму шляху йшлі жывые гандлёвые зносіны як з ӯсходня-хрысьцьянскай Візантыей, так і з заходнімі хрысьцьянскімі народамі. Гандляры, як варагі так і рускіе, вязьлі па гэтаму вялікаму шляху ня толькі чужаземные тавары, але чужаземную хрысьцьянскую культуру і веру.

Усе гэтые зьвесткі гавораць нам аб тым, што новая вера ня прыйшла сюды, як вера змагаючаяся за сваю бытнасьць агнем і мечам. Хрысьцьянскіе пагляды прасачываліся ӯ жыцьцё, як і ӯся культура згодным паступовым шляхам. Часам яны выціскалі з быту грамадзянства старые паганскіе пагляды, а яшчэ часьцей зьліваліся з імі. Політэістычная паганская вера ня ставіла ніякіх перашкод для бога і сьвятых новай веры, бо яна прызнавала, што істнуе не адзін бог, а многа. Прызнаць новых багоӯ было для яе магчымым тым больш, што гэых новых багоӯ яна малявала падобнымі на сваіх старых багоӯ. Сьвяты прарок Ільля стаӯ падобен на Пяруна, сьвяты Уласій на Велеса і т. д. Такім спосабам утварылася яшчэ з часаӯ сівай дрэўнасьці тое дваяверые, якое істнуе і ӯ сучаснай нам Беларусі. Наша вёска і дагэтуль носіць на сваіх рэлігійных паглядах печатку далёкага мінулага. Тут згодна ужываецца старое славянскае паганства з усходнім і заходнім хрысьцьянствам.

Кніжная прасьвета ӯ Полаччыне з самага пачатку стала ӯ зьвязак з хрысьцьянскай верай. Укола цэрквы группавалася тады тыхчасовая адукаваная інтэлігэнцыя. Так было ня толькі ӯ Полаччыне, але і ӯ Кіеўшчыне і ӯ Заходняй Эӯропе і ӯ Візантыі. Прасьвета ӯсяго хрысьцьянскага міру насіла тады царкоӯны кірунак, і шмат патрэбна было часу змагацца прасьвеце за сваю незалежнасьць ад цэрквы. Рэлігійнымі і культурна-прасьветнымі цэнтрамі былі манастыры. У іх, альбо пры іх, істнавалі як-бы школы, пісаліся і перапісываліся кнігі, группаваліся людзі асьветы. У народ кніжная асьвета не пранікала так, як у нашые часы. Народ жыў сваім жыцьцем і тварыў сваю культуру. Ен сьпеваӯ свае песьні і быліны, баеў байкі, гутарыӯ пагаворкі і пры-