Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

плакалі, бягучы за паруганным богам і крычалі: „выдыбай, божа!" Потым князь патрэбаваӯ, каб усе прыйшлі да ракі прыняць вадахрышча, абвесьціўшы, што невыкананьне гэтага прыказу будзе прызнана, як сапраціӯленьне княжацкай ӯладзе. Жыхары павінны былі павінавацца прыказу. У нікаторых мяйсцох была барацьба двух вераӯ, і хрысьцьянства пашыралася агнем і мечам.

Аб тым, як пашыралася хрысьцьянства ӯ Полацкай Русі, мы маем так сама некаторые зьвесткі. Прыняӯшы хрысьцьянства, ӯ тымжа году (989), Уладзімер ӯспомніў і аб сваей апальнай жонцы ӯ Полаччыне. Ен прыслаӯ у Ізяслаўль, гдзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоӯ, каторые ад імя князя перадалі ёй такіе словы: „аз убо ныне крещен есьм и приях веру и закон христианский; падобает мне едину имети жену, юже поял в христианстве. Избери себе от вельмож моих, его же хощеши, да сочетаю тя ему“. З гэтай зьвесткі мы бачым, што Уладзімер больш зацікаӯлен ліквідаваньнем сваіх паганскіх шлюбных зьвязкаӯ, чым пашырэньням ӯ Полаччыне хрысьцьянства. Выслухаӯшы пасланцоӯ, Рагнеда ӯ кароткіх словах так адказала свайму быӯшаму чалавеку: „быв княгинею, могу ли быть рабою у слуги твоего!“ Уладзімера гэты адказ не здаволіӯ, бо ён не ліквідаваӯ шлюбнай справы. Праз нейкі час зноӯ ідуць ад яго пасланцы да Рагнеды і прапануюць ей прыняць хрысьцьянства. Яна згадзілася і нават прыняла манашанскі пастрыг пад імем Анастасіі. Для навапастрыжнай манахіні-княгіні быӯ збудованы манастыр, у каторым яна і пражыла некалькі гадоӯ да скананьня у 1000 году. Ведама так сама, што ӯ гэты час ӯ Полацку была яшчэ адна хрысьцьянская цэрква. Гэтае летапіснае паданьне гаворыць нам аб тым, што кіеӯскі князю надта цікавіӯся вераю Рагнеды. У такога політыка, як Уладзімер, гэтая цікавасьць была не так рэлігійнага, як політычнага кірунку. Ен турбаваӯся не аб тым, каб яго апальная жонка знайшла пэӯнае мейсца ӯ нябескім царстве, а аб тым, каб злучыць Полацкую воласьць з Кіеӯскай ӯ рэлігійных адносінах, а ӯ царкоӯных адносінах, падчыніць яе кіеӯскаму мітрапаліту. Ва ӯсякім разе, трэба адзначыць, што ӯ Полаччыне кіеӯскі князь не выдаваӯ прыказаӯ аб абавязковым для ӯсіх прыняцьці вадахрышча, як у Кіеві, і не змагаӯся сілай з паганьствам.

Што датычыць да Ізяслава, сына Рагнеды, то магчыма думаць, што ён згодна, а ня сілком пашыраӯ новую веру ӯ Полаччыне. Адзін, праӯда ӯжо пазьнейшы, летапіс так малюе характар князя: гэты князь быӯ рахманы, ласкавы і міласэрдны; ён паважаӯ духоӯны і манашанскі стан і вель-