Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ражы стан. Тут ён сумысьля пачаӯ якіе-сь спрэчкі. Ворагі, ня ведаючы, што гэты жабрак есьць афінскі цар, ӯ спрэчцы забілі яго. Тут толькі яны даведаліся аб боскім прыказе і аб тым, хто такі ёсьць забіты жабрак. Пасьля гэтага, не спадзяваючыся перамагчы афінян, бо з іх боку загінуӯ цар, ворагі самі адыйшлі ад Аттыкі. А Афіняны, вызваліӯшыся ад непрыяцеляӯ па афяры свайго цара, на сходзе зрабілі пастанову, каб не абіраць больш цара, бо другога такога цара, як Кодр, не магчыма знайсьці. Такім спосабам, у Аттыцэ была заложана рэспубліка. Трэба толькі адзначыць, што рэспубліка гэтая была не дэмократычная, а арыстократычная.

Гістарычная навука ӯ гэтым наіӯным паданьні угледзела далекі адгалосак барацьбы за ӯладу багацейшых і заможнейшых станаӯ гаспадарства з царамі, каторые абмежывалі іх моц. Цары былі тым небязпечны для арыстакратаӯ, што яны часта апіраліся на дэмос, на просты люд. Паміж прочым, у Афінах дэмос ня доӯга цярпеӯ арыстакратычную рэспубліку. Ён згруппаваӯся ӯкола Пізістрата і аддаў яму дзяржаӯную ӯладу. Для народу больш прыемна дэмакратычная ӯлада аднаго, чым арыстакратычная ӯлада некалькіх асоб (алігархія).

Павінна быць, што так сама абстаяла справа і ӯ Полаччыне. Скарыстаӯшы скананьне князя, каторы быӯ любімы і паважаны народам, трыццаць багацейшых баяраӯ павярнулі веча якімі колек срэдзтвамі ӯ свой бок і захапілі ӯ свае рукі політычную ўладу. Просты народ ня быӯ здаволены такою рэспублікаю, бо яна не дала яму мейсца ӯ справах дзяржавы. Арыстократы, злучыӯшы з політычнай ӯладай моц эканамічнаю і ня маючы пагрозы сабе з боку князя, апіраючагася на масы простага люду, рабілі што хацелі, а хацелі — што было карысна толькі ім. Абурэньне народу у 1190-м году кончыла гэтую рэспубліку, каторая істнавала толькі 9 гадоў.


Хрысьцьянства і асьвета

Нам добра вядома, як пашыралася хрысьцьянства ӯ Кіеӯскай Русі. Уладзімер, зрабіӯшыся хрысьцьянінам, выдаӯ прыказ зьніштожыць ідалаӯ: адных пасячы, другіх спаліць. Асабліва ён зьдзёкаваӯся над Пяруном. Яго прывязалі да конскага хваста, пацягнулі ӯ Днепр і па дарозе слугі князя білі яго батагамі. Потым бога кінулі ӯ раку і баграмі вялі яго аж да парогаӯ, каб ён ня выплыӯ. Веруючые людзі