Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кіева ӯжо чужые для іх. Расьце і ӯсмацняецца тая Растова-Суздальская тэррыторыя Русі, якая дагэтуль ня мела вялікага значэньня. Усе сілы гэтай тэррыторыі ідуць на яе ӯзрост, і ей зараз не да Полаччыны. Усё гэта давала Полаччыне магчымасьць зноӯ прыняцца за згодную працу і адпачываць ад таго цяжкога жыцьця, якое выпала на яе долю ӯ першай трэці ХІІ сталецьця.

Пасьля скананьня Усяслава Васільковіча, у 1180-м року, мы бачым у гісторыі Полаччыны надта цікавае здарэньне. Летапіс апісуе яго так. Усяслаӯ Васільковіч быӯ дужа любімы народам князь. Меӯ ён пашану ня толькі ад князёӯ Полацкай зямлі, але і ад простага люду. Усе яго паважалі за яго розум, справядлівасьць і дабрату і называлі нават вялікім. Калі ён памёр, то веча, перакананае ӯ тым, што другога такога князя не магчыма знайсьці, каб не зняважыць нябошчыка, не абрало аніякага князя і ӯхваліла ӯ Полацку рэспубліку. Замест князя абралі 30 старшын, каторые і кіравалі рэспублікай некалькі гадоӯ, да 1190-го году.

Не магчыма згадзіцца с тым, што рэспубліка ў Полацку утварылася толькі дзеле таго, што веча не знайшло дастойнага кандыдата на мейсца князя. Ня можна згадзіцца із тым, што веча не абрало князя толькі затым, што яно ніяк не магло кіравацца ў лініях радзтва князёӯ. Мы ведаем, што веча не лічыло для сябе абавязковым пры абраньні князя кіравацца яго старшыньством. Князем абіраӯся той, хто больш здаволіваў умовам веча. Трэба, такім спосабам, шукаць другіх, больш грунтоӯных прычын для такой політычнай падзеі, як перамена формы кіраваньня.

Каб дайсьці да прычыны заснаваньня рэспублікі ў Полаччыне, зьвернемся да параӯнаӯчага мэтаду. Мы зробім адзін успамінак з паданьняӯ дрэӯняй Эллады, каторы надта падобен на наша паданьне і ӯжо выяӯлены гістарычнаю навукаю.

Быӯ калісь у Аттыцэ, ӯ незапомные часы адзін цар на імя Кодр. Народ вельмі любіӯ яго за яго добрае, справядлівае кіраваньне. І ось, адзін раз напалі на Аттыку ворагі, ад каторых ніяк ня можна было абараніцца. Тады людзі зьвярнуліся да боскай дапамогі. Аракул даӯ такі адказ: адтрымае верх тая старана, гдзе загіне цар. Калі гэты адказ перадалі Кодру, ён замысьліӯ зрабіць афяру для свайго народу. Ацягнуӯся ён у лахманы, павесіӯ на плечы жабрацкую торбу і зусім непадобны на цара пашоӯ у во-