Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зброі. Гэтые чужынцы-князі фатыгуюцца толькі аб тым, каб як найбольш выкарыстаць з забранага краю.

Увесь край дайшоӯ да руіны. Гарады і вёскі пусьцелі. Аграбленые, заціснутые эканамічна насельнікі зямлі забіраліся ӯ няволю. Іх потым тысячамі прадавалі на нявольнічых рынках як Рускай зямлі, так і далёкай Азіі. Пашырыӯся нявольнічы гандаль. Ад яго карысталі чужынцы-князі і мяйсцовые капіталісты, інтарэсы каторых супалі з інтарэсамі князёӯ. Такім спосабам, мяйсцовая буржуазія таго часу і чужаземная політычная ӯлада, маючы на ӯвазе толькі сваю карысьць, руйнавалі край.

Але і народнай цярплівасьці часам прыходзіць канец. Так было і ӯ Полаччыне. Па летапісе, у 1132 гаду разгарэлася народная помста, паднялося паӯстаньне. Яно ахапіло вялікіе народные масы. Народ выгнаӯ чужынцаӯ князёӯ і іх прыхільнікаӯ. У Полацку сабралася веча і ухваліла вярнуць на бацькаӯшчыну выгнаных Кіеӯскімі князямі дзедзічаӯ Полацкага пасаду, Рагвалодавых унукаӯ. Мабыць добры ӯспамінак застаӯся у народзе аб сваіх былых князёх, калі ӯ цяжкі час жыцьця думаӯ ён аб іх, і зьвярнуӯся да іх, каб адбудаваць дзяржаву. Зазваные народным рухам і вечам вярнуліся Ізяславічы на Полацкаю Русь. Гадоӯ с 50 (ад 1132-га да 1180-га року) зноӯ кіравалі ӯ Полацкай воласьці Рагваложы ӯнукі. З князёӯ гэтага часу патрэбна адзначыць унука чарадзея Усяслава, Васілька Рагвалодавіча, і яго сына, Усяслава Васільковіча. Заціхлі дамовые войны і спрэчкі. Край пачаӯ ажываць, народ зноӯ прыняӯся за працу. Прыпыніліся і паходы з Кіеӯшчыны; Кіеӯская воласьць не пасылала больш на Полаччыну сваіх каршуноӯ за здабыткам. Ей было цяпер не да паходаӯ. Там настаӯ час асаблівага ӯціску палуднёвых качаӯнікоў полаӯцаӯ і усе сілы Кіеӯшчыны павінны былі адцягнуцца на палудзень. Не прыпыняліся там адначасьне і хатніе спрэчкі паміж асобнымі валасьцямі і князямі. Ад гэтых бед беглі людзі з Кіеӯшчыны, хто ӯ Полаччыну, хто ў Наӯгародзкіе землі, хто на паӯночны ӯсход, у Растова-Суздальскую тэррыторыю. Асабліва многа народу пашло на паӯночны ӯсход. Першымі сталі асядаць там некаторые з кіеӯскіх князёӯ, якіе шукалі спакайнейшага мейсца. Ужо Уладзімер Манамах быӯ адным з такіх князёӯ. Князі затрымоӯваюць тут бежанцоӯ з кіеӯшчыны, арганізуюць іх як эканамічна, так і політычна. Утвараюцца новые адносіны паміж насяленьнем і князем. Тут гаспадаром жыцьця становіцца князь. Юрый Доӯгарукі, потым яго сын Андрэй Багалюбскі найбольш разьвярнулі тут сваю княжацка-гаспадарскую працу. Хоць яны і Кіеӯскіе князі, але традыціі