Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтым паходам, здаецца, і закончылася барацьба Усяслава з Яраславічамі. Полацкі князь быӯ ужо вельмі стары. Цяжкае, поӯнае працы і барацьбы, жыцьце засьмірыла яго мятучуюся душу: „хоць і вешчы дух у харобрым целе, але надта бяды ён відзеӯ“. Пасьля 57-мі годняга князяваньня пашоӯ гэты працаӯнік спачываць у сырую зямельку сваей пакутнай бацькаӯшчыны, каторую ён так шанаваӯ і любіӯ. Пад 1101 рокам у летапісе запісана: „Преставися Всеслав Полотьский князь, месяца априля в 14 дзень, в 9 час дне, в среду“.

Усяславу мы павінны даць пачэснае месца ӯ гісторыі нашага краю. Яго праца не прайшла марна. Ен павялічыӯ тэррыторыю Полаччыны, прылучыӯшы да яе шмат новых асобных князьстваӯ.


Полаччына пасьля Усяслава.

Пасьля скананьня князя-чарадзея Полаччына пачынае хіліцца данізу. Гаспадарства пачынае хварэць. Прыгарады Полацку вядуць змаганьне з іх галоӯным кіруючым горадам, а так сама і паміж сабою. На чале спрачаючыхся гарадоӯ становяцца асобные князі Рагваложага роду і вядуць змаганьне, як адзін з другім, так і ўсе разам — з старэйшым Полацкім князем. У кожным горадзе на вечу ідуць спрэчкі паміж багацеійшымі і бяднейшымі станамі грамадзянства. Адным словам, на абшарах Полацкай тэррыторыі ідзе якаясь політычная і грамадзянская барацьба. З тых скупых зьвестак, якіе прыпадкова маюцца ӯ летапісах, няма ніякай магчымасьці даць падробны малюнак гэтай хатняй барацьбы і вызначыць яе прычыны.

А адначасьне з гэтым ідзе працяг таго змаганьня Полацкай воласьці з воласьцьцю Кіеӯскай, каторае пачалося яшчэ з часу Рагвалода. Уладзімер Манамах, каторы і раней выказаў сябе, як люты вораг Полаччыны, зноӯ робіць паходы на Полацкаю зямлю. Ен руйнуе такіе гарады, як Менск, Друцк, Оршу, Капыль і ін. Бачучы, што ӯ Полаччыне магчыма адтрымаць вялікі здабытак, Кіеӯскіе князі нават злучаюцца, што з імі рэдка бывае, і ӯ 1127-м року робяць хаӯрусны паход. Зніштожаны агнём і мечам такіе гарады, як Полацк, Лагойск, Ізяслаў і ін. Урэшце, Кіеӯскі вялікі князь Мсьціслаӯ (у 1129-м гаду) выгнаӯ з Полацку, Менску і ін. гарадоӯ Ізяславічаӯ і іх падручных князёӯ, а на іх месца пасадзіӯ сваіх сыноӯ і родзічаӯ. Вечы павінны былі згадзіцца з гэтым, бо на старане новых князёӯ была моц