Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асеӯшы ӯ стэпах, Полаӯцы зьвярнулі на сябе ӯвагу Кіеӯшчыны, пагражаючы ей кожны мамэнт. Так было аж да 60-х гадоӯ. З гэтага часу ізноӯ пачынаецца змаганьне Полаччыны і Кіеӯшчыны, каторае цягнецца аж да скананьня князя Усяслава. Прычыны змаганьня добра нам невядомы. Магчыма думаць, што і цяпер, як і пры Брачыславе, сварка пачалася за ӯладаньне Ноӯгарадам.

Ноӯгарад у той час належаӯ да Кіеӯшчыны. З гэтым ніяк не магла згадзіцца Полаччына. У 1067-м годзе Усяслаӯ „вонзи стрекала і отвори врата Новуграду“. Узяӯшы ӯ Ноӯгарадзе шмат здабычы, вярнуӯся Усяслаӯ у Полацк. Даведаӯшыся аб гэтым, паӯднёвые князі Ізяслаӯ Кіеӯскі, Сьвятаслаӯ Чарнігаӯскі і Усевалад Пераяслаӯскі згадзіліся паміж сабою, адпомсьціць Полаччыне. Яны сабралі вялікую ӯзброенную сілу і пашлі паходам на Менск, каторы ӯ той час быӯ адным з багацейшых прыгарадаӯ Полацку. Ня гледзячы на абарону, Менск яны забралі. Забраӯшы ӯ багатым горадзе шмат здабычы, павялі яны свае войскі далей па рэчцэ Нямізе, цякучай у Сьвіслач, і тут сустрэліся з войскам Усяслававым. Маленькая рэчка 3-го сакавіка 1067-га году бачыла на берагох сваіх страшэннае збойства. Аб тым, што тут было, так пяе пясьняр Слова аб Ігоравым палку: „На Немизе снопы стелют головами, молотят цепами, булатными, на току жизнь кладут, веют душу от тела. Немиги кровавы бреги не житом были посеяны, а костьми сынов русских“. Рэчка Няміга цяпер высахла. Па рыцьве яе ідзе Няміжская вуліца ӯ Менску. Часам вясною напаӯняецца вадою Няміга і ӯспамінае сваё мінулае. А і

Дрэнна скончылася гэтая Няміжская бойка для сыноӯ Полаччыны. Большая частка іх палягла тут, як снапы на полі, і не вярнуліся яны да хат сваіх. Усяслаӯ быӯ разбіты. Але не малыя былі страты і кіеӯскіх Яраславічаӯ. Замест таго, каб скарыстаць пабеду і гнаць далей разьбітых палачан, яны павінны былі праз нейкі час зазваць да сябе Усяслава, каб зрабіць з ім згоду. Усяслаӯ з двума сынамі і невялікаю дружынаю прышоӯ у кіеӯскі лягер, не спадзяваючысь, што паӯднёвые князі ӯмысьлілі злачынства. Яны схапілі яго і сыноӯ, закавалі іх у моцные кайданы і адвязьлі ӯ палон у Кіеӯ. Смутна было на сэрцы палоннага князя, каторы сядзеӯ ӯ ланцугох у кіеӯскім парубе пад велікакняжацкімі палацамі. Душа яго вітала на роднай Полаччыне. Відаць, шмат ён думаӯ аб тым, што там робіцца, калі раніцаю ӯ турме чуӯ, як у далёкім родным Полацку ӯ сьвятой Зафіі званы званяць на завутраню. І звалі яго гэтые званы на бацькаўшчыну.