Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усяслаў Полацкі. (1044–1101).

Пачэснае мейсца ӯ гісторыі Полаччыны здабыӯ Рагвалодаӯ прапраӯнук Усяслаӯ. Шчыра працаваӯ гэты князь дзеля лепшай долі свайго роднага краю. Крывёю і потам сваім здабываӯ ён славу для сваей бацькаӯшчыны і бараніӯ яе ад ворагаӯ. Ня ведаӯ ён праз усё свае доӯгае жыцьце, што такое адпачынак. І адкуль толькі ӯзялося столькі політычнага розуму, нясчэрпанай энэргіі і жвавасьці у гэтага працаӯніка. Сучасные яму людзі ніяк не маглі згадзіцца з тым, што гэта быӯ звычайны, просты чалавек. Ці можа просты чалавек мець такую энэргію, такую моц і жвавасьць? І народ быӯ перакананы ӯ тым, што Усяслаӯ — чараӯнік; што ён можа рыскаць ваӯком за соткі вёрстаӯ. Хадзіла сярод людзей паданьне, што і радзіӯся ён ад чарадзейства; што ад нараджэньня меӯ ён на галаве асабісты радзімы знак, ад якога і залежала уся яго цудоӯная нечалавечая сіла. Каб ня кідаӯся людзям у вочы гэты знак, князь-чарадзей заӯжды насіӯ на галаве павязку.

Як чараӯніка, малюе Усяслава і вешчы баян, і пясьняр „Слова аб палку Ігоравым“. Ен так сьпявае аб князі: „Усяслаў — князь людзям суды судзіӯ, князём гарады парадкаваӯ, а ӯ начы сам воӯкам рыскаӯ: з Кіева ён дасягаӯ да Тмутаракані да першых пеӯняӯ, ваӯком перацінаючы шлях вялікаму Сонцу — Хорсу. У Полацку у сьвятой Зафіі званы звоняць на з вутраню, а ён у Кіеві званы гэтые чуе. Хоць і вешчы дух у харобрым целе, але надта бяды ён відзеӯ. Яму-та і Баян вешчы раней яшчэ прыказку сьпяяӯ: ні хітраму, ні гараздаму, ні птушцэ лятуч і суда божага не пазбыцца“. Сваім розумам, сваім непакорным, бурным, мятучымся духам князь-чараӯнік надоӯга застаӯся ӯ народным успамінку. Народ складаӯ аб ім казкі, пяяӯ песьні, казаӯ прыказкі. З усяго гэтага пясьняр Слова і зрабіӯ свой малюнак. Як у Полаччыне, так і у Кіеӯшчыне добра ведалі ӯсе гэтага чалавека з вешчым духам у харобрым целе.

Пакуль яшчэ быӯ жывы Яраслаӯ Мудры, Усяслаӯ быӯ у згодзе з палуднёвымі князямі. Пасьля скананьня Яраслава (1054 р.) ӯ валасьцёх Кіеӯшчыны сталі князяваць яго сыны, разабраӯшы асобные гарады па старшэнству. На кіеӯскі пасад сеӯ найстаршы сын Ізяслаӯ з тытулам вялікага князя, на Чарнігаӯскі пасад сеӯ Сьвятаслаӯ, на Пераяслаӯскі — Усевалад і г. д. У першые часы і з імі Усяслаӯ жыӯ згодна, нават быӯ супольнікам ӯ некаторых ваяӯніцкіх справах паӯднёвых князёӯ. На поӯдні ӯ гэты час зьявіӯся, на зьмену разьбітых печанегаӯ, новы мангольскі народ, Полаӯцы.