Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якіе добра памяталі незалежнасьць Тураӯшчыны ад Кіеӯшчыны, а так сама спадзяваючыся на дапамогу свайго цесьця Балеслава, Сьвятаполк замысьліӯ аддзяліцца ад Кіеӯшчыны. Уладзімер, даведаӯшыся аб плянах старшага сына, раптам напаӯ на яго, схапіӯ яго, жонку і біскупа і ӯсіх пасадзіӯ у „паруб“. Разумеецца, што пасьля ўсяго гэтага Сьвятаполк ужо ня мог быць тураӯскім князем.

Пасьля скананнья Уладзімера Сьвятаполк павінен быӯ, як старэйшы ӯ родзе, заняць кіеӯскі вялікакняжацкі пасад. Паміж ім і братамі, каторые былі ӯзгадованы ӯ другім напрамку, пачалася барацьба. Кіеӯскі летапісец, каторы стаяў на ӯсходня-хрысьціянскім, чыста-візантыйскім грунце і бачыӯ у асобе Сьвятаполка чалавека другога напрамку, чорнаю фарбаю малюе гэтага князя. Ен вінаваціць яго ӯ сьмерці братоӯ Барыса і Глеба, ӯ тым, што ён нават хацеӯ згубіць усіх братоӯ, і ўрэшце дае яму прозьвішча „Акаянны“.

Справа кончылася так: браты з Яраславам на чале перамаглі Сьвятаполка. Ен павінен быӯ выгнанцам бадзяцца па чужых краёх, пакуль і не загінуӯ гдзесь на чужыне. За тое, што быӯ у сваей бацькаӯшчыне-Кіеӯшчыне прадстаӯніком іншага напрамку.

А спрэчкі паміж Полаччынай і Кіеӯшчынай ідуць сваей чаргой. Яраслаӯ Мудры змагаецца з Барыславам Полацкім Ізяславічам, дзядзька з пляменьнікам. Спрэчка пачынаецца з за Ноӯгарада, каторы быӯ паӯночным: ключом вялікага воднага шляху з Варагаӯ у Грэкі. Хто меӯ гэты ключ, той меӯ магчымасьць замкнуць і адчыніць шлях тагочаснага багацьця і культуры. Апроч таго, спрэчка ідзе за ӯладаньне двума гарадамі — Вітэбскам і Усьвятам. Гэтые гарады мелі так сама вялікую каштоӯнасьць. Той, хто ӯладаӯ імі, ӯладаӯ ключамі ад вышэйшага Падзьвіньня і меӯ надта важную частку вялікага шляху, гдзе былі волакі між Дзьвіной і Дняпром. Спрэчка паміж Кіевам і Полацкам кончылася тым, што Яраслаў адмовіўся ад пратэнзыі на Вітэбск і Усьвят. Такім чынам, пытаньне аб Ноӯгарадзе ня было выяӯлена. З часу Брачыслава спрэчкі стануць няӯпыннымі і безперарыӯнымі. Кіеӯскіе Яраславічы ӯвесь час змагаюцца з полацкімі Ізяславічамі. Апроч старой Рагвалодавай і Рагнедзінай крыӯды, паміж гэтымі цэнтрамі лягло суперніцтво за ӯплыӯ на Ноӯгарад із за пяршынства ӯ усходня-славянскім міру. Разгар змаганьня выпадае на часы князяваньня ӯ Полацку Брачыслава, сына Усяслава.