Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ства. А для Рагнеды ён збудаваӯ каля Менску новы горад Ізяслаӯль і адаслаў яе туды на жыцьце (987 р.). Калі мы паміж радкоӯ перачытаем гэтае паданьне, то пабачым, што для кіеӯскага князя было ня сусім бэсьпечна трымаць каля сябе нават і жонку, калі яна была шчыраю палачанкаю. Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёӯ, каторые завуцца ізяславічамі. Поруч з гэтым часта летапіс называе полацкіх князёӯ „Рагваложымі ӯнукамі“.

Спрэчка паміж Полаччынаю і Кіеӯшчынаю ня скончылася пры Уладзімеры з высылкаю Рагнеды. Яна прыняла толькі другую хорму, ! ня выходзючы з сямьі вялікага князя кКіеӯскага. У летапісе мы чытаем адно апавяданьне, каторае на першы пагляд, як-бы і не дае матар’ялаӯ для нашага пытаньня, але, углядзеӯшыся ӯ каторае, мы бачым працяг Кіеӯска-Полацкага змаганьня. Мы разумеем тут барацьбу, якая йшла паміж Уладзімерам і Яраславам Кіеӯскімі з аднаго боку і Яраполкам Тураӯскім з другога боку. Трэба разабрацца ӯ гэтай гісторыі, бо яна ня ёсьць такая ясная, як здаецца.

У часы Рагвалода Тураӯская воласьць належала да Полацку. Уладзімер Кіеӯскі, перамогшы Рагвалода, прылучыў Тураӯ з яго землямі да Кіева, як асобную воласьць вялікакняжацкага пасаду. Разумеецца, што мейсцовые дрэговіцкіе князі тураӯскіе згубілі сваю незалежнасьць. Тураӯ зварачаў на сябе увагу вялікага князя Кіеӯскага, як быӯшая воласьць Полаччыны. Апроч таго, Тураӯ быӯ на Прыпяці, каторая была водным шляхам на Захад. Заходніе ӯплывы былі магчымы як у Тураве, так і ва ӯсей Полаччыне, дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзьвіна, Неман і Прыпяць. Гэтые заходніе ӯплывы рабілі Тураӯ тыпічнаю воласьцю Полаччыны. Што датычыць да Кіеӯшчыны, то яна мела яўна выразны, чысты, Візантыйскі, ӯсходне паӯдневы напрамак.

Калі мы зьвернем увагу на гэтую зьяву, то зразумеем, чаму Кіеӯскіе князі заӯсёды на тураӯскам пасадзе трымаюць замесьнікамі сваіх старшых сыноў. Так было і у часы Уладзімера. Намесьнікам тут сядзеӯ Сьвятаполк Уладзімеравіч, каторы павінен быӯ, па мысьлі бацькі, праводзіць у жыцьце края кіеўскі, палуднёва-візантыйскі напрамак. Але Сьвятаполк ня спраӯдзіӯ надзей Уладзімера. Ён хутка стаў паддавацца заходняму ӯплыву. Ён, як вядома, ажаніӯся з дачкой польскага караля Балеслава І, каторая была хрысьціянкай заходняга абраду. З ею да Тураӯскага князя-намесьніка прыехаӯ заходні біскуп Рэйнбэрн. Апіраючыся на тураӯцаӯ,