Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леньск, але і на Полацк. „Укладам“ завецца ваенны здабытак, каторы прысылаӯся Кіеӯскаму князю з Візантыі. Зьвярнуӯшы ӯвагу на тое, што Смаленьск і Полацк мелі свае асобные уклады, мы павінны прызнаць, што яны былі не рабамі Кіева, а яго супольнікамі у змаганьні з Візантыяй. Гэты факт пацьверджаецца тым, што ӯ паходах Алега 907 і 944 року на Візантыю па летапісу Смаленьск і Полацк прыймалі учасьце. Праӯда, Алег ӯ далучаных гарадох ставіў сваіх „мужей“, але яны былі ня столькі ӯраднікамі, сколькі прадстаӯнікамі эканамічных інтарэсаӯ Кіеӯскага князя. Справы гарадоӯ і валасьцей па звычаю вялі мясцовые вечы і князі „под Ольгам суще“.

Пры наступніках Алега (Ігар, Ольга, Сьвятаслаў, 912–972) залежнасьць Полаччыны ад Кіева паступова ӯсё падае. У апошнюю чверць 10-га сталецьця ӯ Полацку ӯжо незалежна княжыць Рагвалод. Магчыма думаць, што Рагвалод быӯ патомкам тых мясцовых полацкіх князёӯ, якіе раней былі ӯ Полацку. Гэта пацьверджаецца чыста славянскім імем самага Рагвалода і дачкі яго Рагнеды.

Рагвалод скарыстаӯ спрэчкі, якіе йшлі паміж сынамі Сьвятаслава, Яраполкам, Алегам і Уладзімерам. Ен значна пашырыу Полаччыну, дадаӯшы да яе Тураӯскае князьства, каторае раней залежала ад Кіева. У сваіх спрэчках сыны Сьвятаслава, Яраполк і Уладзімер, шукалі сабе дапамогі з боку Рагвалода. Дзеля гэтай мэты абодва браты дамагаліся рукі дачкі Рагвалодавай Рагнеды, каб політычны зьвязак зацьвярдзіць радзтвом. Маладые князі заслалі сватоӯ да полацкай княжны. Летапіс гаворыць, што Рагнеда, даведаӯшыся, што Уладзімер быӯ сынам Сьвятаслава і рабыні, не захацела быць жаною рабыніча і з пагардай адказала таК: „не хочу разути рабынича, а за Ярополка иду“. Калі Уладзімеру перадалі адказ Рагнеды, ён ӯ 980 року пайшоў паходам на Полацк, разьбіӯ полацкае войска, зруйнаваӯ горад, забіӯ Рагвалода і яго двох сыноӯ, а Рагнеду забраӯ у Кіеӯ і прымусіӯ быць сваею жонкаю. Ад яе ён меӯ чатырох сыноӯ і дзьве дачкі, старшы з сыноӯ быӯ Ізяслаў.

Нават тут, у палацу Кіеӯскага князя йшоӯ працяг спрэчкі паміж Полацкам і Кіевам. Одгукі гатай спрэчкі адчуваюцца ӯ кіеӯскім летапісе. Паданьне гаворыць аб тым, што Рагнеда не магла забыць сваей крыӯды і хацела раз забіць Уладзімера. Ён хапіўся за меч, каб засячы гордую палачанку, але маленькі Ізяслаӯ стаӯ так сама з мечам на заслону сваей маткі. Гэты маленькі абаронец так спадабаӯся Уладзімеру, што ён даӯ яму дзядзічнае полацкае князь-