Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чайна абіралі сабе князя з роду Кіеӯскіх Яраславічаӯ. Пакрыӯджаны вечам наӯгародзкі князь мог знайсьці дапамогу ад сваіх кіеӯскіх родзічаӯ і ад кіеӯскага вялікага князя, каторы быӯ найстаршым ӯ родзе і павінен быӯ бараніць малодшых сваіх родзічаӯ. Што датычыць да полацкіх князёӯ, то яны нікому не маглі паскаржыцца на сваю крыӯду. Жылі яны асобным ад кіеӯскіх князёӯ жыцьцем і нават найчасьцей былі ӯ спрэчках з імі. Згубіӯшы па якім колечы прычынам свой пасад ӯ Полацкай воласьці, князь павінен быӯ бегчы на чужую старану, да чужых людзей. Такой стараною звычайна была Літва. Патрэбна аднак-жа сказаць, што палачане любілі і паважалі род сваіх князёӯ Ізяславічаӯ і баранілі іх, а разам з імі і сябе ад крыӯды князёӯ чужога роду, напрыклад, Яраславічаӯ Кіеӯскіх.

Полацк быӯ найглаӯнейшым горадам у воласьці. Усе другіе гарады яе былі залежны ад Полацку і лічыліся яго прыгарадамі. Такімі прыгарадамі былі, напрыклад, Менск, Вітэбск, Барысаӯ, Стрэжаӯ, Усьвят, Друцк і др. Гэтая залежнасьць датычыла толькі да надворных справаӯ. У сваіх хатніх справах усе прыгарады былі незалежнымі і кіраваліся сваімі вечамі і князямі.


Змаганьне Полаччыны з Кіеўшчынай.

У часы зазваньня варагаӯ (862) Полаччына мела сваіх мясцовых князёӯ, аб каторых гаворыць адна з скандынаӯскіх сагаӯ — Адмундава сага. Гэтых князёӯ мы ня ведаем па імёнам. Ужо і тады былі якіесь спрэчкі між Полацкім і Кіеӯскім цэнтрамі. Варагі Аскольд і Дзір, родзічы зазваных варагаў, захапілі ӯладу ӯ Кіеве. Асеӯшы тут, яны хутка ӯвайшлі ӯ мясцовые інтарэсы. У Ніканаӯскім летапісу мы чытаем: «Аскольд и Дзір воеваша Полочан и многое зло им сотвориша». Аскольда і Дзіра ӯ Кіеве зьмяніӯ Алег (879–912). Гэты першы гістарычна-праӯдзівы кіеӯскі князь пачаӯ цэнтраваць ӯкола Кіева размаітые плямёны. Ен накладаӯ на іх дань, адкуль і пашло слова „падданьных“. У ліку другіх падданьных плямёнаў Іпатскі летапіс называе і Крывічоӯ. Разам з Крывічамі пайшоӯ потым Алег на Смаленьск і ӯзяӯ яго без змаганьня. „Олег прия город Смоленеск и посади в нем муж свой“. Аб падданьні Алегу Полацку і Дрэговічаӯ у летапісу зьвестак няма, але магчыма думаць, што і гэтые землі былі ӯ некай залежнасьці ад Кіева. Так, напрыклад, летапіс, гаворучы аб „укладах“, якіе браӯ Алег з Візантыі, называе „уклад“ ня толькі на Сма-