Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раду; на тые гарады і вёскі якіе былі параскіданы па ӯсяму князьству. Пры гэтым, меншые ӯ воласьці гарады лічыліся прыгарадамі галоӯнага гораду. Кіеӯскі летапісец так гаворыць аб уладзе веча: „Новгородци изначала, и Смольняне, и Кияне, и Полочане, и вся власти (воласьці), яко-же на думу, на веча сходятся; на что-же старейшии сдумают, на тым и пригороди станут“. Веча мела ӯ воласьці магутную моц. Усякі жыхар воласьці павінен быӯ слухаць яго голасу, у тым ліку і князь, які быӯ, як мы казалі вышэй, толькі наемнікам веча.

Звычай вечавога народапраӯства істнаваӯ, як у Кіеӯшчыне, так і ӯ Полаччыне, з незапомных часаӯ. Як рабіліся справы на вечах, мы мала ведаем, бо ад вечавых сабраньняӯ не засталося да нашага часу а ніякіх пісаных дакумэнтаӯ. Па тым невялічкім зьвесткам, якіе мы маем, на вечавы сход жыхары зьбіраліся па звону асобнага вечавога колакала, каторы вісеӯ на плошчы найглаӯнейшага гораду князьства. Па гэтаму звону са ӯсіх канцоӯ гораду йшлі як мешчане гораду, так і тые вясковые насельнікі воласьці, якіе ӯ гэты час былі ӯ горадзе па сваім справам. Права голасу на сходзе мелі ӯсе свабодные дарослые людзі, незалежные гаспадары. Сабраӯшымса людзям найперш апавядалася тая справа, на якую веча павінна было даць той цы іншы адказ. Апавяданьне справы рабілася цы князям воласьці, цы якім колечы ӯраднікам, цы проста якім-небудзь старым чалавекам. Патым йшло абгаварываньне справы. Веча адказывала прамоӯцам гоманам. Пэӯна, што асобных галасоӯ ня лічылі, а толькі па слуху адгадывалі, што ухваляе большасьць веча; Іншы раз выпадала так, што большасьць веча была незначная і меншасьць не хацела адступіцца ад сваей мэты. Тады справа даходзіла да бойкі і аднагалоснасьць дасягалася сілком; меншасьці затыкалі рот кулаком, і яе галасоў ня было чутно.

Наймагутнейшым было веча ӯ Полацку. Тут яно істнавала з незапомных часаӯ аж да канца XV-га сталецьця (1498 р.), калі гораду было дарована Майдэборскае права. Князь у Полацку юрыдычна ня меӯ амаль што ніякай сілы. Веча яго залежала ад яго індывідуальных здольнасьцяӯ. Ён і яго дружына нават і жылі не ӯ самым горадзе, а ӯ некалькіх верстах ад гораду, у вёсцэ Бельчыцах, гдзе былі для яго пабудаваны палацы. Князь і яго дружына ня мелі права купляць і мець у Полацку нярухомую маетнасьць. Так сама было ӯ Ноӯгарадзе і Пскове. Трэба адзначыць, што станавішча наӯгародзкіх князёӯ было больш пэӯнае, чым князёӯ полацкіх. Справа ӯ тым, што наӯгародцы звы-