Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рымляноӯ, — багоӯ; звалі распуснымі за тое, што у хрысьціянаӯ была свая, а не паганская мараль і т. д. Нават і ӯ наш час мы бачым, што калі адна політыка-соцыяльная партыя разумее рэвалюцыю ня так, як другая, то адтрымывае назву контр-рэвалюцыйнай партыі.


Дзяржаўна-політычныя справы.

С палавіны ІХ-га сталецьця сярод усходніх славянаӯ пачынаецца дзяржаӯна-грамадзянская арганізацыя. Плямёны Крывічоў, Дрэговічаӯ і Радзімічаӯ ідуць па тым-жа гісторычным шляху. Будуецца гаспадарства і тут. Яшчэ да зазваньня вядомых нам князёӯ-варагаӯ (862) пачалі тут складацца воласьці-князьствы. Вёскі валасьцёӯ цягнулі, як да цэнтру, да бліжэйшага гораду. Чым большы і багацейшы быӯ горад, тым большую тэррыторыю вясковую канцэнтраваӯ ён ӯкола сябе. Разумеецца, воласьці былі самые размаітые абшарамі сваіх тэррыторый. Найвялікшымі паміж імі лічыліся: Полацкая, Смаленская і Тураӯская. У летапісе, апроч іх, успамінаюцца яшчэ і другіе воласьці з меншай тэррыторыяй, напрыклад: Вітэбская, Аршанская, Друцкая, Мсьціслаӯская, Ізяслаӯская, Слуцкая, Навагрудзкая, Нясьвіжская, Менская, Пінская, Мазырская, Сьвіслацкая і іншые.

На чале воласьцей у ваяӯніцкіх справах стаялі асобные князі, каторые былі ня больш, як раданачальнікамі, а часам толькі прадстаӯнікамі плямёнаӯ або родаӯ. Князі-раданачальнікі былі, такім спосабам, мясцовымі людзьмі. Князі прадстаӯнікі былі прышлым элемэнтам. Як пападаӯ гэты прышлы элемэнт ӯ мясцовае жыцьце, мы бачым, напрыклад, з летапіснага паданьня аб зазваньні князёӯ варагаӯ. Валасные князі мелі выканаӯчую ӯладу ӯ сваім князьстве: яны баранілі тэррыторыю воласьці і яе маетнасьць, рабілі са сваею дружынаю паходы у чужые землі, чынілі суд, пільнавалі гандлёвые шляхі і караваны.

Заканадаӯчая ӯлада ӯ воласьці належала да веча, або да народнага сходу. Веча зьбіралася у найглаӯнейшым горадзе воласьці-князьства. Веча запрашала князя, гадзілася з ім, калі князь нарушаӯ пастаӯленые яму ӯмовы, яно «паказывала князю путь», іначай кажучы, адбірала ад яго княжацкую ӯладу. Веча выдавала ӯсялякіе пастановы для насельнікаӯ воласьці, абірала ӯраднікаӯ на патрэбные пасады, адбірала ӯ іх даные пасады. Веча абвешчала войны і рабіла згоду з суседамі. Улада веча шырылася ня толькі на горад, але і на ӯсю воласьць, якая цэнтравалася ӯкола го-