Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

попелам, і над ім рабілі наспу. Уклад хаӯтурны крывіцкі быӯ найскладнейшы; гэтае гаворыць аб тым, што і культура іх павінна быць вышэйшаю.

Па тым рэчам, што знаходзяцца ӯ курганох, ясна, што дзяды нашые ня сквапны былі да вайны, ім больш падабалася мірная праца: земляробства, зьвералоӯства і гандаль. Яны ӯмелі ӯжо ткаць на кроснах, ведалі бандарную і ганчарную справу. Былі яны людзі заможные, любілі хораша прыбрацца. На шыі яны насілі маністы з шкляных пацерак, часам бронзавых і срэбных, з размаітымі падвескамі, добра апрацованымі. Відаць, што пацеркі, вельмі штучна зробляные, дзесь купляліся. Беларус нашага часу ня можа прыбрацца так багата і цікава, як маглі прыбрацца яго продкі, каторые па летапісу „живяху в лесе, яко-ж всякий звер“. Праф. Завітневіч аб кургановых рэчах гаворыць так: „Курганные предметы Полесься по своему материалу ценнее, а по форме разнообразнее, затейливее, а иногда даже изящнее нынешних“. І няма тут а ніякага дзіва. Нашу бацькаӯшчыну багаціӯ вялікі водны шлях з Варагаӯ ӯ Візантыю, па катораму йшоӯ сусьветны гандаль таго часу. У гэтым гандлі працавалі і мелі не малы заробак і нашые прародзічы. Цікава тое, што некаторые рэчы, якіе ужываліся тады, ужываюцца і цяпер беларусамі нашага часу. Жыхар кургановага Палесья меӯ звычай падпяразывацца раменным паскам з шкуратовым кашэлікам, у каторым ён хаваӯ крэсала, крамень, губку і ножык. Наш беларус некаторых паветаӯ Горадзеншчыны, Магілёӯшчыны і Меншчыны так сама носіць пры сабе у кашэліку на рамяным паску такіе самые рэчы; толькі ён і дадаӯ да іх, як чалавек нашае культуры, шчэ тутун і люльку.

Чым з’ясьніць тое, што зьвестка летапісу аб някультурнасьці нашых прародзічаӯ так не падобна на зьвесткі чужаземных сьведкаӯ і курганоӯ? Трэба памятаць, то што хто-б ні быӯ аӯтар летапісу, ён быӯ манах, прадстаӯнік новай культуры і новай веры, якая прасочывалася ӯ нашые лясы. Пэӯна, што ӯсё тое, што насіла на сябе адзнакі не яго культуры, аӯтар лічыӯ някультурным. Шлюб, учынены водлуг звычаяӯ паганскай веры, яго не здаволіваӯ, і летапісець піша, што ӯ продкаӯ нашых «брацы не бываху». Калі продкі нашы ӯ постны па звычаю хрысьціянства, дзень елі скаромнае па свайму звычаю, манах летапісец кажа, што яны елі ӯсё нячыстае. Такіе здарэньні ацэнкі культуры ӯ гісторыі людзей мы бачым часта. Вядома нам, напрыклад, што рымляны звалі першых хрысьціянаӯ бязбожнікамі за тое, што яны верылі ӯ свайго нявіднага бога, а ня іх —