Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крывадушны чалавек. Другіе вучоные вядуць імя Крывічы ад слова «кроӯ», тады назву «Крывічы» магчыма разумець: «сваякі па крыві», кроӯные. Раскіданые па шырокаму абшару Крывічы сваею назваю як-бы падкрэсьлівалі свае радзство. Дрэговічы расьсяліліся паміж Прыпяцьцю і Заходняй Дзьвіною. Сярэдзіна сялібы Дрэговічаӯ супадае з нашай Меншчынай. Яны жылі пасярод лясоӯ і балатаӯ, гдзе шмат было трасінаӯ, інакш кажучы, дрыгвы, дрэгвы. Адсюль і пашло іх імя. Пасьля іх толькі ӯ Меншчыне засталося больш як 30 тысячаӯ курганоӯ-магільнікаӯ. Радзімічы былі невялікім племем і жылі па абодвым берагом Сожа. Яны прышлі сюды пазьней ад Крывічоӯ і Дрэговічаӯ з ляшскай (польскай) стараны. Летапісь гавора аб іх так: „Бяста бо два брата в Лясех: Радим, а другій Вятко, и пришедша седоста Радим на Соже, и прозвашася Радимичі, а Вятко седе с родом своім по Оце, от него-ж прозвашася Вятичи“.

Кіеӯскі летапісец так малюе жыцьце нашых прародзічаӯ: „Живяху в лесе, яко-ж всякій зверь, ядуще все нечисто, и срамословие в них пред отцы и пред снохами; и брацы не бываху в них, но игрища межю селы“… і т. д. Па гэтай летапіснай ведамасьці выходзіць, што нашые продкі ня мелі ніякай культуры і жылі ӯ лесе, як нейкае быдла. Што датычыць чужаземных сьведкаӯ, то яны ӯ адзін голас гавораць аб тым, што ўсходніе славяны і тады мелі ӯжо нейкую культуру. Так гавораць візантыйскіе аӯтары — Пракопі, Маӯрыкі, Канстанты Чырвонародны і арабскі аӯтар Масудзі. Той самый летапіс, які чорнаю фарбаю малюе культурны быт нашых продкаӯ, дае зьвесткі аб многіх гарадох, якіе былі раскіданы па тагачаснай Полацкай Русі. А мы ведаем, што прысутнасьць у народа гарадоӯ гаворыць так сама аб культурнасьці народу. Аб гэтым-жа маӯчком гавораць магільнікі-курганы, якіе засталіся да нашых часоӯ па ӯсяму нашаму краю. Раскопкі курганоӯ даюць шмат матар’ялаӯ, каб намаляваць культуру крывічоӯ, дрэговічаӯ і радзімічаӯ.

З раскопак мы бачым, што плямёны будучага беларускага народу, не зважаючы на сваю блізкасьць па крыві і па суседзтву, мелі ня зусім сходные звычаі. Так, напрыклад, кожнае з іх па свайму асабістаму звычаю хавала нябошчыкаӯ. Крывічы палілі труп, попел зьбіралі ӯ пасудзіну, якую потым пакрывалі насыпам. Укола насыпа капалі раӯчак і курган, абводзілі стужкай з каменьня. Дрэговічы клалі сваіх нябошчыкаӯ на зямлі і насыпалі над імі курганы. Радзімічы да X-га сталецьця сваіх нябошчыкаӯ палілі, а пасьля гэтага часу клалі памершага на ложка, пасыпанае