Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аж да Мікалая I зноӯ ідзе паланізацыя краю: ӯрад няньчыцца з панам-паляком, а не з мужыком-беларусам. З Мікалая I справа пайшла інш: пасьля польскіх паӯстаньняӯ палякі страцілі ласку рускага ураду, але ад гэтага беларусу ня стала лепш: мейсца паланізацыі заняла русыфікацыя. Беларусу было забаронена нават мець друкованую кнігу ӯ сваей роднай мове. Ня гледзячы на гэтае, ӯ Беларусі як раз ӯ гэты пэрыод яе гісторыі ідзе нацыяльна-культурны рух.


Першы пэрыод гісторыі Беларусі.
(IX–XIII ст.)


Старажытные насельнікі Беларусі.

У ІХ-м сталецьці землі, занятые ӯсходнімі, рускімі славянамі, дзяліліся паводлуг рачных сыстэмаӯ і гандлёвых цэнтраӯ на чатыры кавалкі. На поӯначы, пасярод вазёр і лясоӯ, цэнтруючысь ӯкола Ільмэня, лягла зямля Наӯгародзкіх славянаӯ. Далека на ӯсход цягнуліся гэтые землі, даходзячы аж да Уральскіх гораӯ. Кіраваӯ імі „гаспадзін вялікі Ноӯгарад“. Пад ӯсходнімі землямі Ноӯгарада, паміж Волгаю і Акою ляглі землі, цягнуӯшые да Ростава Вялікага і да Суздалі. Значную роль будзе мець гэты кавалак толькі з пачатку ХІІІ-га сталецьця. На палудні, па сярэдняму і ніжшаму Дняпру, уходзячы аж у стэпы, лягла Дняпроӯская Русь, зцэнтрованая ӯкола багатага Кіева. Гісторыя гэтага кавалку нам добра вядома з агульных курсаӯ рускай гісторыі, якая разглядала жыцьце амаль што яго аднаго. Паміж заходнімі Наӯгародзкімі і Кіеӯскімі землямі, па вышэйшай Заходняй Дзьвіне і вышэйшаму Дняпру з Прыпяцьцю, Бярэзінаю і Сожам ляглі землі будучай Беларусі, каторые цэнтраваліся ӯкола гораду Полацку. Гэта ёсьць так званая Полацкая Русь.

Насельнікамі вышэйпаказанай тэррыторыі (Полацкай) былі тры ӯсходняславянскіе рускіе плямёны: Крывічы, Дрэговічы і Радзімічы. Сярод Крывічоӯ і Дрэговічаӯ жылі яшчэ літвіны, напр. Ятвягі.

Найвялікшым племем былі Крывічы, каторые жылі па вярхом рэкаӯ Заходняй Дзьвіны, Дняпра і Ловаці. Што датычыць назвы «Крывічы», то адны вучоные гавораць, што Крывіча так назвалі за тое, што ён быӯ хітры, двудушны,