Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны і афіцыяльные паперы. У беларускай мове рабілася і культурная справа таго часу: пісаліся летапісы і другіе творы слова, друкаваліся кнігі; пабеларуску гаварылі і ӯ палацы вялікага князя.

У Літоӯска-Беларускім гаспадарстве згодна жывуць дзьве веры: ӯсходня-хрысьціянская ӯ рускіх славянаӯ і паганская ӯ літвіноӯ. І хоць у канцы ХІV-га сталецьця, дзеля прычын хатніх і надворных, Літоӯска-Беларуская дзяржава юрыдычна злучылася з Польшчай, аднак-жа ӯ ХV і першай палавіне ХVІ сталецьця дзяржаӯные, культурные і рэлігійные справы мала чым зьмяніліся. Усяму гэгаму пэрыоду ад ХІІІ да палавіны ХVІ сталецьця магчыма даць назву Літоӯска-Беларускага.

К палавіне ХVІ сталецьця польскі ӯплыӯ ӯсё мацнее. Па прычынам, як хатнім, так і надворным, Літва і Беларусь ӯсё больш і больш павінны хіліцца да Польшчы. У 1569 року на Люблінскім сойме адбылася ня толькі юрыдычна, але і рэальна унія Літвы і Беларусі з Польшчай. Польшча скарыстала цяжкіе умовы дзяржаӯнага жыцьця сваей суседкі, каб зрабіць унію інкарпарацыей Літвы і Беларусі ӯ арганізм Польшчы. Асобнасьць і незалежнасьць Літвы і Беларусі была згубляна. Валынь, Падольле і Падлясьсе былі залічаны землямі Польскай Кароны. На сойме 1696 г. была зробляна пастанова аб польскай мове, як дзяржаӯнай мове. Поруч з мовай сталі панаваць польская культура, польскі соцыяльны і політычны строй і каталіцкая вера. Літвіны і Беларусы вышэйшых станаӯ апалячываліся, адходзілі ад бацькаӯшчыны сваей, ад свайго народу. Пакінуты імі просты беларускі народ захаваӯ сваю старую мову, старые звычаі і веру. Але ён ня меӯ ужо моцы зьберагчы і пашырыць беларускую культуру. Пад політычнай і культурнай ӯладай Польшчы Беларусь была даканца ХVІІІ-га веку.

Дзякуючы ненармальным умовам палітычнага, соціяльнага і царкоӯнага жыцьця, Польшча прыйшла да канечнаго свайго распаду. У канцы ХVІІІ-го сталецьця суседзі скарысталі ӯпадак Рэчы Паспалітай. Польшча была падзелена паміж Аӯстрыей, Прусыей і Расіей. Беларусь адыйшла пад ӯладу Расійскай імпэрыі. Катарына абяцалася закаваць на вечные часы ӯ прылучаных землях беларускіх вольнасьць грамадзянскую і вольнасьць сумленьня паводлуг старых звычаяӯ і прывілеяӯ; а гэтые звычаі і прывілеі ӯ соцыяльна-грамадзянскім сэнсе былі шкадлівы дзеля беларускага простага народу.