лямку бацькоӯ і дзядоӯ сваіх і цягнуць яе зноӯ да магілы. Так ідзе чалавечная праца, так робіцца гісторыя роду чалавечага. Але сталецьце адно на другае не падобна. У адны часы скора, жвава йдзе праца. Народ як-бы бяжыць уперад шпаркім крокам: шырыцца культурная творчасьць нацыі, з’ясьняецца твар народу, будуецца моцны дзяржаӯны і культурны будынак. Люба кінуць пагляд на гэткае жыцьце, на такіе мамэнты паступовага гістарычнага руху. Але часам выбухаюць і іншые часы: нацыя замірае, хаваецца ӯ глыбіну творчая сіла, руйнуецца дзяржаӯны і культурны будынак ад уціску другога народу.
Такім спосабам, прыглядзеӯшыся да непрарыӯнага паступовага руху гісторыі народа, магчыма ӯсё-ж такі знайсьці ӯ гэтым руху нейкіе асобнасьці ӯ тые цы іншые часы. Апіраючыся на такіе асобнасьці жыцьця магчыма зноӯ выявіць ӯ гісторыі народу яе пэрыоды. Так стаіць справа і ӯ гісторыі Беларусі.
Па асобнасьцям політычнага і культурнага жыцьця беларускага народу гісторыю Беларусі магчыма разьдзяліць на чатыры пэрыоды: Полацкі, Літоӯска-Беларускі, Польскі і Рускі.
Пачынаецца наша гістарычнае жыцьце з IX сталецьця на сярэднім кавалку вялікага воднага шляху „з Варагаӯ у Грэкі“. Гэты шлях ёсьць шлях тагочаснай культуры і гандлю, і мы увайшлі на яго. Наймацнейшым князьствам сярод нашых плямёнаӯ (Крывічоӯ, Дрэговічаӯ і Радзімічаӯ) было Полацкае. Незалёжнае з пачатку гістарычных зьвестак, яно прымушана было Кіеӯскімі князямі да залежнасьці ад Кіева. Але гэтая залежнасьць трымалася кароткі час і ня была агульнай, поӯнай залежнасьцьцю. Ужо з пачатку ХІ-га сталецьця пайшло змаганьне за незалежнасьць полацкіх Ізяславічаӯ з кіеӯскімі Яраславічамі. У гэтым змаганьні ӯкола Полацкага князьства зьбіраліся князьствы драбнейшые. Да найбольшай моцы Полацкае князьства дайшло пры Усеславе (1044–1101). Пасьля яго скону начаӯся палітычны ӯпадак Полацкай Русі.
У ХІІІ-м сталецьці зьбіраюцца ӯ купу літоӯскіе плямёны, суседніе з Полаччынай; яны арганізуюцца і зьбіраюць ӯкола сябе разрозьненые паӯночна-заходніе рускіе плямёны, якіе пачынаюць злучацца з літвінамі. Будуецца вялікае князьства Літоӯска-Беларускае, гдзе кіруе гаспадар, вялікі князь літвін, а пануе культура і мова заняпаӯшай палітычна Полаччыны. Мы ведаем, што беларуская мова стала ӯ новым гаспадарстве дзяржаӯнай мовай: на ёй пісаліся зако-