Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цягнецца аж да нашага часу. Пэӯна, што сумеснае згоднае жыцьце з фіна-манголамі і русіфікацыя іх мелі свой і абаротны бок, г. ё. этнаграфічны ӯплыӯ фінаӯ на велікарусаӯ. Што датычыць да беларусаӯ, то мы ведаем, што турка-мангольская лавіна да іх не дакацілася, а фіна-мангольскіе племёны ня былі іх суседзямі. На беларусаӯ мог быць ӯплыӯ літоӯскай і польскай крыві, і пэӯна, доӯгае суседзтва і сужыцьце з літвінамі зрабіла гэты ӯплыӯ. Што датычыць да палякоӯ, то іх этнаграфічны ӯплыӯ ня мог быць значным, бо палякі былі ӯ Беларусі вышэйшым, шляхоцкім станам. Тые беларусы, якіе зьліваліся з імі былі прадстаӯнікамі так сама шляхоцкага беларускага стану. З гісторыі нам вядома, што гэтые беларусы адыйшлі ад свайго народу і сталі палякамі. Што датычыць да шырокіх масаӯ беларусаӯ, то польскага ӯплыву тут не магло быць: паміж панам-паляком і мужыком-беларусам была глыбокая соцыяльная прорва. З усяго вышэйпаданага мы бачым, што этнаграфічнага ӯплыву мангольскай расы на беларуса ня было. Калі і прызнаць этнаграфічны ӯплыӯ літоӯскі і польскі, то гэты ӯплыӯ быӯ невялікі; апроч таго, літвіны — такіе ж арыйцы, як і беларусы, а палякі-славяны, толькі заходняй веткі.

Тэррыторыя Беларусі ня можа пахваліцца добраю глебаю: зямелька Беларусі, за выключэньнем некаторых паветаӯ, — малаӯрадлівая. Шмат працы трэба ӯлажыць у зямлю, каб дала яна кавалак хлеба. І беларус шчыра працуе. Ня гледзячы на невялікі ӯзрост і пахілы склад, ён вытрыманы працаўнік. Гэта добра ведаюць усе падрадчыкі на землявые работы; добра ведае Амэрыка, бяручы з Беларусі работніка на цяжкую чорную працу. Найбольш прывязан сучасны нам беларус да земляробства. Ён, як кажа песьняр Янка Купала, „пан сахі і касы“, і тольмі тагды, калі няма ӯ беларуса панства, ён ідзе на другіе работы.

Сваю гісторыю мае беларус, хоць і ня ведае яе. Але павінен настаць час, калі і беларус зацікавіцца гісторыей свайго роднага краю. Бяз гэтага ён ніколі ня зможа стаць грамадзянінам сваей бацькаӯшчыны. Толькі гісторыя дае моцны грунт для нацыянальна-грамадзянскага самапачуцьця.


Пэрыоды гісторыі Беларусі.

Ніколі не перарываецца народнае жыцьцё: цячэ яно, як рэчка, з году ӯ год, з сталецьця ӯ сталецьце. Адных працаӯнікоӯ прыймае магіла, другіе нараджаюцца, бяруць