Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваю пячатку, спавіло яе горам і пакутаю. Над краем як-бы вісьне векавечная скарга на цяжкую долю, вісьне ціхі смутак. Ось як беларускі пясьняр, сын сваей зямелькі і народу, Якуб Колас, пяе ў адным з сваіх твораӯ пра Беларусь:

«Вісьне скарга уздоӯж Нёмна,
Беларусі сына.
Як ты бедна, як ты цёмна,
Родная краіна!
Зьбіты ӯ кучы твае вёскі,
У землю стрэхі ӯходзяць,
Нуднай песьні адгалоскі
Лес, курганы родзяць…
Усё ӯ табе, мой родны краю,
Усё спавіта горам:
І той вецер, што дзьме з гаю,
Што шуміць над борам,
Тая песьня, што на полі
Жнеі засьпяваюць,
Тые думкі, што да болю
Сэрцо калыхаюць».

У гэтай краіне цёмнай, беднай, горам спавітай, жыве беларус. Часта толькі па абліччу магчыма адрожніць яго ад двох яго братоӯ: велікаруса і украінца-маларуса. Няма ӯ яго вышыні і зграбнасьці украінца, паважнасьці і плотнасьці велікаруса. Найчасьцей беларус росту сярэдняга, складу пахілага: ня сваіх плячох нясе ён ціжар свайго мінулага і сучаснага жыцьця. У выразным твары яго ёсьць якая-сь мягкасьць, якая найбольш залежыць ад спакойнага і ласкавага пагляду яго шэрых ці блякітных вачэй.

Беларус ёсьць прадстаӯнік самага чыстага этнаграфічнага тыпу ӯ усходня-славянскім, рускім племяні. Гэтая зьява залежыць ад умоӯ яго гістарычнага жыцьця. З гісторыі Беларусі мы бачым, што беларускае племя праз увесь час свайго мінулага жыцьця ня злівалася з народнасьцямі другіх расаӯ. Ня так было з велікарусамі і украінцамі: яны жылі пры такіх умовах, што ім немагчыма было зьберагчы свой старажытны этнаграфічны тып. Турка-мангольскіе плямёны праз некалькі вякоӯ ішлі праз палуднёвые стэпы, у вялікім ліку аставаліся там і рабілі паходы, як на палуднёвую, так і на паӯночна-усходнюю Русь. Многа вякоӯ і украінцы і велікарусы пражылі пад турка-мангольскім панаваньнем і этнаграфічным іх уплывам. На поӯначы і на паӯночным усходзе рускіе плямёны ӯ сваім расьсяленьні спаткаліся з фіна-манголамі. Велікарускіе плямёны зьліваліся з фінамі і русыфікавалі іх. Гэтая гістарычная зьява