Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уступ да гісторыі Беларусі.

Звыклі мы лічыць нашу бацькаӯшчыну невялікаю па абшару яе тэррыторыі і па ліку насельнікаӯ яе. Пэӯна, так яно і будзе, калі мы параӯнуем Беларусь з такімі дзяржавамі, як Велікабрытанія з калёніямі, Кітай, Гэрманія, Францыя, Расія і г. д. Але будзе ня так, калі параӯнуем Беларусь з такімі невялікімі гаспадарствамі, як напрыклад, Швэйцарыя, Данія, Бэльгія і Голяндыя.

Цікава яшчэ параӯнаваць Беларусь з тымі маладзенькімі, вырасшымі на грунце сучаснай рэвалюцыі дзяржавамі-рэспублікамі, якіе ӯ наш час змагаюцца за сваю незалежнасьць і за свае дзяржаӯные правы:

Украіна: 800.000 кв. км., — 45.000.000 жыхароӯ, з іх 72 прац. украінцаӯ. Беларусь: 300.000 кв. км., — 14.075.000 жыхароӯ, з іх 77 прац. Беларусаӯ. Літва: 125.000 кв. км., — 6.000.000 мяшканцаӯ. Эстонія: 47.500 кв. км., — 1.750.000 мяшканцаӯ. Латвія: 64.196 кв. км., — 2.552.000 мяшканцаӯ, з іх 72 прац. латышоӯ. Паӯночны Каӯказ: 150.000 кв. км., — 4.300.000 жыхароӯ. Азэрбэйджан: 100.000. кв. км., — 4.500.000 жыхароӯ, з іх 75 прац. турка-татар. Грузія: 90.000 кв. км., — 3.000.000 жыхароӯ, з іх 75 прац. грузінаӯ. Армэнія: 320.000 кв. км., — 4.000.000 мяшканцаӯ, з іх 75 прац. армянаӯ.

Зрабіӯшы гэтые параӯнаньні, мы бачым, што ня так ӯжо малая наша Беларусь. Дастарчыць гэтае зямелькі для таго, каб магчыма было добра жыць тут ня толькі беларусам, але і другім тутэйшым народам. Толькі-б ніхто не руйнаваӯ гэтай зямелькі і не грабаваӯ.

Няма тут высачэнных гораӯ і глыбокіх прорваӯ. Куды ні глянь, ляжыць перад табою амаль што аднастайная раӯніна, сярэдняя частка якой пакрыта балотамі, санажацямі, лясамі-пушчамі і вялікай сілай вазёр.

Рэдка калі ӯ часы свайго мінулага жыцьця бачыла Беларусь часы згоды. Заліта яна ня толькі потам, гале і крывёю.

Колькі вялікіх боек народаӯ адбылося на яе абшарах! І курганы, якіе раскіданы па ӯсей Беларусі, сьведчаць і гавораць маӯчком аб тым, што калісь тут было. Цяжкае, гаротнае мінулае нашай старонкі як-бы налажыла на яе твар