Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Таўцівіл. Праз нейкі час мы бачым на чале маладога гаспадарства жмудзкага князя Страйната. Але і ён ня змог доўга ўтрымаць уладу ў сваіх руках. Скора яго пасаду займае дастойны свайго бацькі, старэйшы сын Мэндаўга, хітры і дыплёматычны Вайшэлак.

Яшчэ ў той час, як жыў на сьвеце Мэндаўг, Вайшэлак па даручэньні бацькі кіраваў, як намеснік, у Наваградзкім княстве і ў Чорнай Русі, каторая групавалася навакол Наваградку. Ен быў падобен на свайго бацьку і па тэй мэце, якую паставіў перад сабою: утварыць усімі спосабамі ў Літве аднаўладзтва, узяўшы ўладу ў свае рукі.

Летапісец так малюе Вайшэлка ў той час, калі ён быў князем-намесьнікам у Чорнай Русі: «Вайшэлак кожны дзень забіваў па тры ці па чатыры чалавекі. Калі ў які дзень яму ня было здарэньня забіць каго-небудзь, то ён рабіўся вельмі сумным і засмучаным, а калі ён каго забіваў, то быў надта рады».

Як прачытаеш гэтую кароценькую летапісную вестку, то здаецца, што Вайшэлак быў якімсьці лютым, дзікім зьверам, каторы карміўся чалавечым мясам і крывёю. Зразумела, што сапраўды гэтага быць не магло. Усё-ж такі летапіснае паданьне дае нейкую адзнаку таго, што тварылася ў тыя часы. Трэба думаць, што былі пэўныя і грунтоўныя прычыны, каторыя прымушалі Вайшэлка, як і Мэндаўга, праліваць кроў і рабіць забойствы. Ен быў занадта разумны і хітры для таго, каб бяз прычыны і бяз мэты займацца людзкім забойствам. Справа ў тым, што Вайшэлак падтрымліваў бацькоўскую ідэю аднаўладзтва. Пэўна, што трэба было дапамагчы свайму айцу зламаць ворагаў аднаўладзтва, якіх, мы ведаем, было ня мала. Калі мы зьвернем увагу на ўсё гэтае, то зразумеем, што Вайшэлак рабіў забойствы не дзеля свайго капрызу, а дзеля політычнай мэты.

Некалькі раней, калі была спрэчка паміж галіцкім князем Данілай Раманавічам і Мэндаўгам, літоўскі князь, жадаючы згоды, паслаў дзеля гэтай справы ў Галіччыну Вайшэлка. Вайшэлку ўдалося дабіцца згоды. Потым ён застаўся жыць у м. Холме ў Галіччыне, мабыць дзеля таго, каб падтрымаць згоду. Гэтая дыплёматычная місія яму ўдалася. Згода была ўзмоцнена выданьнем'замуж сястры Вайшэлка за сына Данілы — Шварна. Князяваньне над Чорнай Русьсю, а таксама жыцьцё ў Галіцкай Русі зрабілі з Вайшэлка прыхіль-