Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ніка рускай нацыі, культуры і праваслаўнай веры. Раней паданьне не шкадавала чорнай хварбы, калі давала малюнак паганскага жыцьця Вайшэлка. Цяпер яно таксама не шкадуе ружовай хварбы, малюючы Вайшэлка ў хрысьціянстве. Паданьне кажа, што, жывучы ў Галіччыне, Вайшэлак пазнаёміўся з адным ігумэнам Грыгорам, такім сьвятым чалавекам, якога, водлуг паданьня, «ня было раней і ня будзе пазьней». Гэты сьвяты ігумен меў такі ўплыў на літоўскага сярдзітага князя, што ён зрабіўся сьвятым чалавекам. Вайшэлка стала грызьці сумленьне за ўсе тыя забойствы, каторыя ён утварыў раней, калі быў у паганскім стане. Ен прыняў вадохрышча, не здаволіўшыся гэтым, ён потым зрокся мірскога грэшнага жыцьця і прыняў манашацкі пострыг. Тры гады пражыў Вайшэлак у Галіччыне пад кіраўніцтвам ігумена Грыгора, але яму ўсё жадалася сьвяцейшага жыцьця. Даведаўшыся, што гэтае жыцьцё можна знайсьці на Афоне, ён паехаў туды. Да Афону з нейкіх прычын яму не давялося дабрацца, і тады ён вярнуўся на бацькаўшчыну. Тут, недалёка каля Наваградку, ён заснаваў манастыр, дзе і жыў, як просты, звычайны манах. Мэндаўг, каторы ў той час быў жывы, гневаўся на сына, што ён замест таго, каб дапамагаць бацьку ў політычных справах, зачыніўся ў манастыры, але Вайшэлак быў цьвёрдым і астаўся манахам,

Так кажа летапіснае паданьне. Але далейшыя падзеі прымушаюць нас крыху іначай тлумачыць хрысьціянскі настрой Вайшэлка.

Нам, напрыклад, вядома, што калі Мэндаўг быў забіты загаворшчыкамі, Вайшэлак уцёк да Пінску і тут жыў зусім бязбоязна, пакрыты манашацкай расай і клабуком. Манашацкі сан даваў паратунак ня столькі яго грэшнай душы, колькіцелу. Алекаліпрышоў зручны момант пасьля сьмерці Таўцівіла, калі Вайшэлак зрабіўся мацнейшым ад сваіх ворагаў, ён адразу без ваганьня скінуў з сябе расу і згрупаваў каля сябе беларускія хрысьціянскія масы, каторыя падтрымлівалі яго, забраў Наваградак і абвясціў сябе вялікім аднаўладным князем у гаспадарстве. Пачалася крывавая расправа з тымі князямі, каторыя былі ворагамі яго бацькі і організавалі яго забойства, таксама і з тымі, каторыя былі ў варожых адносінах да яго самога. Адных ён пазабіваў і пасаджаў па турмах, а другія павінны былі пакінуць бацькаўшчыну і ўцякаць у чужа-