Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

была тым месцам, дзе стыкаліся экономічныя інтарэсы Захаду і Ўсходу. Тут вельмі часта адбываліся вялікія войны. Беларусь заліта крывёю і ўсыпана касьцьмі ня толькі яе насельнікаў, але і другіх народаў Эўропы і Азіі. Курганы, якія раскіданы па ўсёй Беларусі, сьведчаць і гавораць маўчком аб тым, што калісь тут было. Цяжкае, гаротнае мінулае нашай старонкі як-бы налажыла на яе твар сваю пячатку, спавіло яе горам і пакутаю. Над краем як-бы вісьне векавечная скарга на цяжкую долю, і вісьне ціхі смутак. Вось як беларускі пясьняр, сын сваёй зямелькі і народу, Якуб Колас пяе ў адным з сваіх твораў пра Беларусь.

«Вісьне скарга уздоўж Нёмана,
Беларусі сына,
Як ты бедна, як ты цёмна,
Родная краіна.
Зьбіты ў кучы твае вёскі,
У землю стрэхі ўходзяць;
Нуднай песьні адгалоскі
Лес, курганы родзяць…
Усё ў табе, мой родны краю,
Усё, спавіта горам:
І той вецер, што дзьме з гаю,
Што шуміць над борам;
Тая песьня, што на полі
Жнеі засьпяваюць;
Тыя думкі, што да болю
Сэрца калыхаюць».

На тэрыторыі гэтай, спавітай горам, пакрытай курганамі-магільнікамі, жывуць насельнікі, каторыя дзеляцца на некалькі этнографічных тыпаў. Каля 20 проц. насяленьня складаюць вялікарусы, еўрэі, палякі, літоўцы, цыганы і інш. народы, каторыя, такім спосабам, зьяўляюцца меншасьцю ў краі. Этнографічнаю большасьцю тэрыторыі ў ліку 80 проц. зьяўляюцца беларусы, галіна ўсходня-славянскага, ці руска-этнографічнага, тыпу. Часта толькі па адным абліччы можна адрозьніць беларуса ад двух яго этнографічных сваякоў — вялікаруса і ўкраінца. Найчасьцей беларус росту невялікага, сярэдняга, крыху пахілага складу. Калі глядзіш на яго, то здаецца, што на сваіх сагнутых плячох нясе ён увесь цяжар свайго мінулага і сучаснага жыцьця. Твар беларуса даволі выразны, у ім ёсьць нейкая мяккасьць, каторая залежыць як ад мімічнага складу твару, так і ад спакойна-ласкавага погляду вачэй.

Калі параўнаць беларуса з вялікарусам ці ўкраінцам, то выйдзе, што ён ёсьць прадстаўнік самага чыстага этнографічнага тыпу ўсходня-славянскага рускага племя. Гэта аб’ясьняецца абставінамі яго папярэдняга гістарычнага жыцьця.

З гісторыі Беларусі мы бачым, што беларускае племя