Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

торыю окупаванай Беларусі. У лясох і балотах забранага краю з'організавалася шмат партызанскіх, сялянскіх і рабочых па складу, атрадаў, якія падрываюць моц окупантаў на Беларусі. Слабеюць крылы і кіпцюры пражорлівага імпэрыялістычнага белага арла Польшчы.

Пры такіх умовах пачынаецца наступ на захад Чырвонай арміі, каторая 11 ліпеня 1920 году ўрэшце займае Менск, сталіцу Беларусі. Зноў імем паўстаўшых рабочых і сялян 1 жніўня 1920 году абвяшчаецца другі раз Савецкая Соцыялістычная Рэспубліка Беларусі. Яшчэ раз у кастрычніку 1920 году белы арол зрабіў пробу зьніштожыць рабоча-сялянскую Беларусь, але гэта яму не ўдалося. Савецкая Беларусь абараніла сваё існаваньне і існуе як заходні авангард Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік.

Такім чынам, Савецкая Беларусь радзілася сярод пяруноў і грознай буры Вялікага Кастрычніка. Радзілася яна як невялічкая рэспубліка ў складзе няпоўных шасьці паветаў былой Менскай губэрні. Заходняя частка этнографічнай Беларусі (Віленшчына, Горадзеншчына і частка Меншчыны) па Рыскай згодзе адышла да буржуазнай Польшчы. Усходняя частка Беларусі (Віцебшчына, Магілеўшчына і частка Смаленшчыны) яшчэ раней, у часы вострай рэволюцыйнай барацьбы, па сваёй добрай волі зьвязала сваё жыцьцё з Савецкай Расіяй. Маленькай Савецкай Беларусі трэба было правясьці падгатоўчую працу, каб здужаць абслугоўваць тыя беларускія тэрыторыі, якія часова абслугоўваліся Савецкай Расіяй. Тры гады было затрачана на гэтую падгатоўчую працу. Былі праведзены соцыяльныя і аграрныя мерапрыемствы, наладжаны цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады, была падрабязна апрацована пастаноўка нацыянальнага пытаньня, падабраны культурныя сілы і сабраны культурныя сродкі. Якраз у гэты самы час стала пытаньне аб новым гаспадарчым і адміністрацыйным падзеле Савецкай Расіі ў сувязі з заданьнямі мірнага будаўніцтва. Усё гэта паставіла на чаргу дня пытаньне аб пашырэньні Беларусі, аб пабудоўлі яе політычна-дзяржаўнай тэрыторыі ў яе экономічна-этнографічных межах. Віцебскі, Гомельскі і Смаленскі губэрнскія зьезды Саветаў першымі вынесьлі ўхвалу аб прылучэньні да Беларусі тых частак сваіх губэрань, каторыя зьвязаны з Беларусьсю па сваіх экономічных і этнографічных пры-