Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

метах. Потым сабраўся V-ы Зьезд Саветаў Беларусі, каторы прывітаў пастановы зьезду суседніх губэрань, згаджаючыся з імі. Тады першая сэсія Ўсерасійскага ЦВК (II скліканьня) і з свайго боку прыняла прынцыповую пастанову аб пашырэньні Беларусі і даручыла Прэзыдыуму канчаткова ўстанавіць межы паміж Беларусьсю і Расіяй. Прэзыдыум Усерасійскага ЦВК на сваім пасяджэньні 4 лютага 1924 году прыняў ніжэй-паданую пастанову па пытаньні аб пашырэньні Беларусі: "На аснове пастановы 1-ай сэсіі УЦВК па пытань-ні аб перадачы Беларусі раёнаў з пераважна беларускім жыхарствам Прэзыдыум ЦВК ухваляе: перадаць Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспубліцы: 1) Са складу Віцебскай губэрні, па межах старога адміністрацыйнага падзелу, паветы: Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі, Аршанскі, Полацкі, Сененскі і Сураскі. 2) Са складу Гомельскай губэрні — паветы: Магілеўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі і Чаўскі;і воласьці: Дзярновіцкую, Мухаедаўскую, Нараўлянскую, Дудзіцкую са ст. Калінкавічы, Круковіцкую (цяпер Савіцкая), Дамановіцкую, Карновіцкую цалком і часткі валасьцей: Аўцюцевіцкай, Юр'евіцкай і Якімаслабодзкай па межах вёсак: Баравікі, Шапейкі, Какуевічы, Аляксандраўка, Малыя Аўцюцевічы і вёску Дамарка. 3) Са складу Смаленскай губэрні: Горацкі павет поўнасьцю і воласьці: Шамаўскую, Старасельскую, Казімера-Слабодзкую і часткі Бахоцкай, Асьлянскай і Соенскай Мсьціслаўскага павету з гор. Мсьціславам.

Усе вышэйшыя пастановы былі зацьверджаны 7 красавіка 1924 году Прэзыдыумам ЦВК Саюзу ССР.

Так проста і дзелавіта адбыўся важны гістарычны акт. Пашыраная Беларусь, цьвёрда апіраючыся на працу рабочых і сялян, спакойна прыступае да далейшага будаўніцтва.