Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гоншчыкам. У яго руках было жыцьцё працоўнай масы, каторая была залежнаю ад яго з усіх бакоў.

Ня маючы сілы змагацца з панам, мужык уцякаў ад яго туды, дзе аблогам ляжалі вольныя землі, куды панская дзяржава яшчэ не працягнула сваіх рук,— на поўдзень, у шырокія дняпроўскія стэпы. Там толькі станавіўся ён вольным чалавекам, казаком. З цягам часу ўсё больш і больш народу шукала паратунку ад уціску на поўдні, і к пачатку XVII сталецьця паўднёвыя стэпы на сваім абшары сабралі вялікую грамаду казацкага люду. Казацтва, якое злажылася на паўднёвай Украіне Рэчы Паспалітай, атрымала назву ўкраінскага.

Казацтва ня ёсьць зьявішча, выключна датычачае жыцьця Рэчы Паспалітай. Казак заўжды бывае там, дзе мужык ня мае магчымасьці бароцца з панам іначай, як толькі ўцякаючы ад яго панскай ласкі і апекі. Апроч вышэйназванага казацтва ўкраінскага мы на палуднёвым усходзе ведаем яшчэ казацтва прыволскае і прыдонскае, каторае адначасна злажылася на паўднёвай акраіне Маскоўскага гаспадарства. Яно таксама злажылася з паднявольнага экономічна і соцыяльна-прыгнечанага люду, каторы ўцякаў ад соцыяльнай і політычнай няволі Маскоўскага царства, каб зрабіцца вольным чалавекам. Калі казак прыволскі і донскі абураўся проці свайго гаспадарства з прычын політыка-соцыяльных, то казак украінскі, забраўшы ў свой склад беглых мужыкоў і з Беларусі, абураўся з прычын ня толькі політычна-соцыяльных, але і з прычын рэлігійных і нацыянальных. Яма паміж заходнім казаком і гаспадарствам была куды глыбей, чым яма паміж гаспадарствам і ўсходнім казаком. Вось чаму казацкі протэст на захадзе быў такім моцным, бязупынным і крывавым. Казакі ня былі зусім аднароднаю масаю. Яны ў сваю чаргу дзяліліся на дзве групы. Частка іх складалася з людзей (часта нават беглых шляхціцаў і мяшчан), каторыя на поўдні занялі добрыя землі, пабудаваліся і выдзелілі з сябе казацкага старшыню, каторы звычайна пападаў у польскія рэестры. Але гэтая частка лічэбна ня была вялікая. Казацкая маса складалася з беднаты, якая найчасьцей ня мела ні кала ні двара. Яны жылі з паляваньня, рыбалоўства, паходаў, адным словам, «казакавалі». Часам яны абсаджваліся на зямлю і займаліся земляробствам і разводзілі быдла. Але іх дробная гаспадарка сталаю ня была як за адсут-