прыдзе час… Бач толькі, каб твая мама ні аб чым не даве́далася…
ЛЮДВІКА. — О крый Божа! Не даведаецца!
ЮРКА. — Бо зрабіла-б страшэнную авантуру!.. Вось пакуль што чытай. Прачытай усе́ кніжкі, якія я табе́ даў…
ЛЮДВІКА. — Добра… І тады будзем заўсёды разам. Я пае́ду туды, дзе ты будзеш, пашукаю для сябе́ якой работы. Добра, Юрачка? — будзем разам?
ЮРКА. — Будзем разам… пакуль турма не разлучыць…
ЛЮДВІКА. — Ох, не кажы гэтак, бо мне́ плакаць хочацца! (чуваць гдзесьці званок ад брамы).
ЮРКА (слухае). — Цсс!.. звоняць!
ЛЮДВІКА (спакойна). — Звоніць нехта да стоража.
ЮРКА. — Звоняць!!. прачуваю не́шта благое. Хто ве́дае! мо’ гэта… (чуваць стук у дзьверы з вуліцы).
ЮРКА. — Прышлі!! Трэ’ ўцякаць!
ЛЮДВІКА. — О Божа!.. Гдзе-ж ты схаваешся?!.
ЮРКА (гаворыць шыбка). — Тут — выжэй — у гэтым доме таварышы — схаваюць, каб толькі пасьпець, пакуль брама… Палі ўсё што я табе́ даў! — Бывай здарова!.. (абыймае яе́, цалуе́ і выбягае на права).
ЗЬЯВА XI.
Людвіка, пасля Матка.
ЛЮДВІКА (бяжыць да шафы з бялізнай, выцягавае з сподняй паліцы схаваныя там папе́ры і кідае