ЮРКА (хутка задзьмухавае сьве́чку). — Патруль! (Паўза. Запаляе сьве́чку). Праз шчэліны ў вашых вакяніцах відаць усё, што дзе́ецца ў сярэдзіне.
ЛЮДВІКА. — Я закрыю (закрывае вакно колдрай).
ЮРКА (памагае ей). — Ну, вось гэтак, — гэтак будзе спакайне́й…
ЛЮДВІКА (сядае на канапе).
ЮРКА (сядае на падлозе і кладзе́ галаву на яе́ кале́ньне). — Ох, як мне добра, Людвіська! Добра!.. А табе́?
ЛЮДВІКА. І мне́ добра, Юрачка!
ЮРКА. — Каб так праз усё жыцьцё!
ЛЮДВІКА. — Ты хацеў-бы?
ЮРКА. — Але́!
ЛЮДВІКА. — Ад цябе́ гэта залежыць.
ЮРКА. — Не, Людачка, гэта ня так! Хто ня ведае, дзе заўтра прачхне́цца, ці на сваім сяньніку — у хаце, ці на турэмных нарах, той ня можа… не павінен абзавадзіцца сям‘ёй, бо… і іншым папсуе́ жыцьцё і сябе́ адарве́ ад справы грамадзянскай… Іншым ужо так на долю выпала — праз усё жыцьцё быць бясхатнімі… Прачытай вось тую кніжку, што я калісь табе́ даў, зразуме́еш…
ЛЮДВІКА. — Юрка! А калі б і я працавала з табой для справы грамадзянскай, калі б мы супольна працавалі, тады-б маглі быць заўсёды разам? Юрка! пазнаём мяне́ з кім трэба, дай працу!..
ЮРКА. — Я ўжо аб гэтым думаў… я казаў ужо аб табе́. Тут да цябе́ яны самі зьвернуцца… як